Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года

Официально

Аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года
Уступіў у законную сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 года №337 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістапа-дзе 2013 года”.
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 года №337 на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з 1 жніўня па 29 лістапада 2013 года будзе праводзіцца прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь.
Грамадзянам мужчынскага полу 1995 года нараджэння, якім на 28 лістапада спаўняецца 18 год і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы прызыву, з’явіцца ў Шумілінскі раённы ваенны камісарыят па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, д. 3, кабінет 8 з 31 жніўня па 30 верасня 2013 года да 9.00, маючы пры сабе дакументы, што сведчаць асобу.
Усім грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія належаць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, часова прыбыўшым на тэрыторыю Шумілінскага раёна, неадкладна вярнуцца па месцы пастаяннага жыхарства (прапіскі) і з’явіцца ў ваенны камісарыят горада (раёна), у якім яны стаяць на воінскім уліку, для праходжання мерапрыемстваў па прызыву на тэрміновую ваенную службу.
Грамадзяне, якія не з’явіліся без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія ўхіляюцца ад выканання воінскага абавязку, будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
С. СМІРНОЎ, в. а. ваеннага камісара Шумілінскага раённага ваеннага камісарыята.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *