В Комитет госконтроля

У Камітэце дзяржкантролю

Даўгі ў пару не спаганяюцца
Недастатковая работа арганізацый і органаў дзяржаўнага кіравання вобласці абумовіла рост знешняй дэбіторскай запазычанасці  за студзень-май 2013 года на 4,5%, пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася на 35,6% (на 86,7 мільярда рублёў).
Парушэнні парадку ажыццяўлення знешнегандлёвых аперацый  устаноўлены ў 10 юрыдычных асоб. Усяго з парушэннем тэрмінаў па экспартных аперацыях паступіла 71,5 мільёна расійскіх рублёў, 170,2 тысячы еўра і 10 тысяч дол. ЗША, не забяспечана паступленне валюты ў суме 13,1 мільёна расійскіх рублёў і  8 тысяч дол. ЗША.
Прадпрыемствы вобласці будуюць свае адносіны з суб’ектамі  замежнай тавараправоднай сеткі з парушэннем заканадаўства. Не спагнаўшы папярэднія даўгі, пастаўляюць прадукцыю за мяжу. Напрыклад, запазычанасць зарэгістраваных у РФ суб’ектаў ТАА “М-Віцязь” і  ТАА “С-Віцязь”  перад заснавальнікам – ААТ “Віцязь” – за адгружаную прадукцыю склала 8,5 мільёна расійскіх рублёў. Прычым адгрузка рабілася пры наяўнасці запазычанасці. За парушэнне тэрмінаў правядзення знешнегандлёвых аперацый  ААТ “Віцязь” аштрафавана на суму 5432 мільёна рублёў.
Не забяспечвала паступленне згодна з дамовамі экспартнай выручкі   РУПГП “Аршанскі льнокамбінат”.  Прычым на камбінаце  не забяспечылі завяршэнне знешнегандлёвых аперацый  у поўным аб’ёме пры экспарце тавараў у адрас зарубежных сетак, якія размяшчаліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ніжнім Ноўгарадзе, Адэсе. РУПГП “Аршанскі льнокамбінат” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 757,6 мільёна рублёў.
Работа на склад?
У 2013 годзе ў прамысловым сектары вобласці адзначаюцца апераджальныя тэмпы росту запасаў гатовай прадукцыі над тэмпамі росту аб’ёмаў. За 5 месяцаў запасы на складах склалі 2245,4 мільярда рублёў і павялічыліся на 22% у параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года.
Найбольш складаная сітуацыя з гэтым у ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” (на 1 мая 2013 г. – 67,8 мільярда рублёў, або 153,7% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці пры нарматыве 40%) і РУПГП “Аршанскі льнокамбінат” (на 1 чэрвеня 2013 г. – 144,6 мільярда рублёў, або 295,7% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці).
Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы  Камітэта выявілі схемы зніжэння запасаў гатовай прадукцыі на ААТ “Аршанскі мясакансервавы камбінат” шляхам выкупу іх прадукцыі  “Віцебскім мясакамбінатам” (уваходзяць у канцэрн “Мяса-малочныя прадукты”), што скажае рэальны стан спраў.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *