Последний шаг к спасению

Закон Общество

На прымусовае лячэнне
На мінулым тыдні ў актавай зале адміністрацыйнага будынка “Шумілінскага райаграсэрвісу” праходзіў выязны суд.    Суддзя суда Шумілінскага раёна К. М. Унуковіч  разгледзела  дзве  справы  аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
– Мяне папярэджваў участковы, гаварыў: “Не пі гарэлку, хадзі на работу”, – са спазненнем гаварыла жанчына з Кардона. – Але ж я не змагла сама з сабою справіцца. Некалькі разоў мяне правяралі на алкатэстары, гаварылі, што дужа п’яная.
Супрацоўнікі РАУС, намеснік пракурора Шумілінскага раёна А. П. Гасанаў настойвалі на прымусовым лячэнні жанчыны ў ЛПП. І там, згодна з рашэннем суда, жанчыне прыйдзецца правесці адзін год. Як высветлілася, у гэтай жанчыны з-за п’янкі адабралі дваіх дзяцей. Як абавязаную асобу, яе працаўладкавалі жывёлаводам у мясцовую гаспадарку. Але ж на работу яна хадзіла добра калі праз дзень. І за нявыплату сродкаў на ўтрыманне сваіх дзяцей судом Шумілінскага раёна ў гэты ж дзень быў прысуджаны арышт на пяць месяцаў. Так што ў лячэбна-працоўны прафілакторый яе накіруюць адразу пасля таго, як адбудзе арышт.
Другі кандыдат у ЛПП  – мужчына з Мікіціхі. Старшы ўчастковы інспектар РАУС  Ю. Сільвестраў адкрыў суду некаторыя факты з яго біяграфіі. Ва ўсіх выпадках, калі ён трапляўся на вочы міліцыянераў, быў нецвярозым. Некалькі разоў дэбашырыў з сужыцелькай, выказваў пагрозы ў яе адрас. Мужчына знахо-дзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага. Але яшчэ не ўсё страчана, можна вылечыцца. Сам вясковец сябе алкаголікам не лічыць.
–  Падумаеш, вып’ю разы тры-чатыры на тыдзень, гэта нармальна, – кажа ён. – Я не хачу лячыцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.
Шкада. Суд вымушаны накіраваць яго на прымусовае лячэнне. У ЛПП мужчыну прыйдзецца правесці год.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *