Спрашивали – отвечаем. Сдаём яблоки без справки

Вопрос-Ответ

Пра яблыкі і даведку
Парог рэдакцыі пераступіў жыхар г. п. Шуміліна Афанасій Арцёмаў. “Ідзе здача  яблыкаў, і многія   думаюць узбройвацца даведкамі з сельсаветаў, што ёсць свой сад і што яблыкі – не крадзеныя, – пачаў свой расказ Афанасій Фёдаравіч. – У маім садзе абламаўся сук з яблыкамі, таму хочаш ці не, а трэба абіраць і несці на здачу. Так і сказаў унуку. Хаця цана смешная – 400 рублёў за кг, з мяшка недзе 10 тысяч рублёў.  Пайшоў у “адно акно” за даведкай, а там сказалі: сёлета даведкі не трэба. Так што зрабіце, каб пра гэта ведалі ўсе здатчыкі…”
Просьбу выконваем. Праўда, узнікла дакучлівая думка: а што, значыць, можна трэсці чужыя сады і здаваць прадукцыю, як сваю?.. Хаця, калі па шчырасці, і даведка была  нярэдка “ліпавай”, тым не менш злодзею за ёй трэба было яшчэ пабегаць. Сёння задачу яму спрасцілі…
Ад рэдакцыі. Па тэме выдачы даведак пры здачы яблыкаў патэлефанавалі ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Шумілінскім раёне. Падатковы інспектар Аляксей Ільінец  патлумачыў, што сапраўды сёлета пры здачы яблыкаў на СТАА ”Вежа” і ў прыёмныя ларкі райспажыўтаварыства ніхто даведак патрабаваць не будзе. Падстава: змяненні ў новым Падатковым кодэксе Рэспублікі Беларусь. Даведка па-ранейшаму патрэбна, калі чалавек гандлюе яблыкамі і наогул прадукцыяй са свайго гарода, сада на рынку.
Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *