Поступил по направлению – получи доплату к стипендии

Общество

І вярнуцца ў свой раён
У гэтым годзе 12 выпускнікоў школ раёна ўзялі накіраванне на вучобу ў райсельгасхарчы. Прычым, многія адразу заключылі мэтавыя дагаворы  з гаспадаркамі раёна, якія, у сваю чаргу, узялі абавязак падтрымліваць студэнтаў матэрыяльна. Так, студэнтцы з Добрына ААТ “Лаўжанскае” будзе даплачваць дадаткова да стыпендыі  500 тысяч рублёў. Такая ж “прэмія” чакае кожны месяц і выпускніцу раённай гімназіі, якая заключыла мэтавы дагавор з СФГ “Раднік”. У “Прыазёрным міры” аказаліся больш шчодрымі – студэнтцы з Шуміліна абяцалі даплачваць кожны месяц па 700 тысяч рублёў.  Усе тры дзяўчыны – будучыя ветурачы, яны паступілі ў Віцебскую ветэрынарную акадэмію. І сёння яны ўжо ведаюць, што без работы не застануцца, што іх чакаюць у гаспадарках.
Вернуцца ў раён і шэсць тэхнікаў-механікаў,  два электрыкі, што пайшлі вучыцца ў Гарадоцкі аграрна-тэхнічны каледж. Адна дзяўчына ўзяла накіраванне ў райсельгасхарчы на вучобу ў Лужаснянскі аграрны каледж і заключыла дагавор з “Шумілінскім райаграсэрвісам”, які будзе даплачваць ёй кожны месяц дадаткова да стыпендыі па дзве базавыя велічыні.
Дарэчы, студэнты, якія вучацца па накіраванні, павінны пасля заканчэння ВНУ і каледжаў адпрацаваць у раёне абавязковыя тры гады.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *