«Школьные базары» выедут в деревни Шумилинского района

Новости Общество

За школьнай формай – ва ўнівермаг
Падрыхтоўка да школы заўжды пачынаецца ў краме. Галоўная задача гандлю – забяспечыць школьнікаў усім неабходным: адзеннем, абуткам, дзённікамі і сшыткамі, ручкамі і алоўкамі, рукзакамі, іншымі школьнымі прынадамі. А сучасны вучань вельмі патрабавальны – школьная мода існуе на ўсе вучнёўскія рэчы, і работнікам гандлю трэба ўлічваць і гэты фактар. У сувязі з гэтым у канцы мінулага тыдня рэдакцыя звярнулася да старшыні праўлення  райспажыўтаварыства Л. С. Доктаравай з пытаннямі:
– Ці гатова райспажыўтаварыства задаволіць попыт шумілінскіх школьнікаў і іх бацькоў у таварах, неабходных для падрыхтоўкі да школы?
– Шумілінскае райспажыўтаварыства пачало рыхтавацца да 1 верасня ўжо даўно. Заказы на школьны асартымент  загадзя накіроўвала на прадпрыемствы, якія вырабляюць рэчы, неабходныя для падрыхтоўкі да школы. Райспажыўтаварыства шчыльна працуе з беларускімі вытворцамі тавараў для дзяцей.  Іх вырабы адпавядаюць патрабаванням па якасці дзіцячых тавараў, яны даступныя для нашых пакупнікоў і па цане.
У першую чаргу, гэта тычыцца вучнёўскага адзення і абутку. Ужо паступіла верхняе адзенне і бялізна для дзяўчынак і хлопчыкаў. Завезлі спартыўнае адзенне і абутак. Літаральна ўчора прывезлі дзіцячы абутак ад “Сівельгі”. 19 жніўня прывязем з Дзяржынска кашулі для хлопчыкаў. Дзіцячы асартымент адзення і абутку будзе ў асноўным задаволены. Каб забяспечыць усіх школьнікаў неабходнымі рэчамі і задаволіць попыт, мы заказваем поўную размерную шкалу адзення і абутку для дзяцей.
У магазінах райспажыўтаварыства ёсць усе неабходныя канцылярскія тавары, вучнёўскія дзённікі, рукзакі і іншыя неабходныя рэчы.
Імкнёмся задаволіць і настаўнікаў – завезлі партыю жаночых касцюмаў з Брэста.
– Дзе разгорнуць свае рады “Школьныя кірмашы”?
– Галоўнай гандлёвай пляцоўкай, дзе можна набыць школьныя тавары, з’яўляецца універмаг. Забяспечаны неабходны асартымент у магазінах “Прамтавары” у Обалі, Слабадзе, Сіроціне, Крывым Сяле, Мішневічах. Канцылярскія тавары можна купіць ва ўсіх сельскіх магазінах. Там жа можна пакінуць заяўку на адзенне, абутак, любыя іншыя неабходныя тавары.
Арганізуем сёлета выязны гандаль у буйныя сельскія населеныя пункты: аўтамагазіны са школьным асартыментам будуць гандляваць з наступнага тыдня з 11.00 да 15.00 па графіку: 20 жніўня – а.-г. Мікіціха, 21 жніўня –в. Мішкавічы, 22 жніўня – а.-г. Крывое Сяло, 27 жніўня – в. Язвіна, 28 жніўня – а.-г. Кардон, 29 жніўня – а.-г. Амбросавічы.
Райспажыўтаварыства імкнецца забяспечыць усе запыты пакупнікоў. Калі тавару няма ў асартыменце, можна пакінуць заяўку, і работнікі райпо забяспечаць яе выкананне. Акрамя гэтага, адзначу, што ўсе прамысловыя тавары, уключаючы і тавары для школьнікаў, можна набыць са значнай скідкай – без падатку на дабаўленую вартасць (а гэта скідка ў 20%). Для гэтага трэба атрымаць паявую кніжку і стаць поўнапайшчыкам таварыства.
“Чакаем жыхароў Шумілінскага раёна ў магазінах райспажыўтаварыства”, — завяршыла гутарку Людміла Сяргееўна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



2 комментария по теме “«Школьные базары» выедут в деревни Шумилинского района

  1. «Райспажыўтаварыства шчыльна працуе з беларускімі вытворцамі тавараў для дзяцей. Іх вырабы адпавядаюць патрабаванням па якасці дзіцячых тавараў, яны даступныя для нашых пакупнікоў і па цане» — интересно, мы наверное в разные магазины ходим. Взять хотя бы универмаг. Купить там обувь ребёнку — большая удача. как правило представлены не все размеры, нет модных, привлекательных моделей. Сплошь—Лида и Неман. Об одежде для школы — синтетика, в которой зимой холодно, летом жарко и вообще неудобно. Вообще нет костюмов хоть с 15% шерсти, даже для первоклашек. Вообще товароведы, или кто там этим занимается, формируют ассортимент из всего самого дешевого. Отсюда и его скудность. Это касается всего: косметики, канцелярии, игрушек, одежды для взрослых и даже нижнего белья. Наш универмаг очень несовременный. Как будто во времена СССРовсого дефицита. Конечно, мы не так много зарабатываем, но всё равно везём свои деньги в Витебск, а кто по-проворнее — в Хмельницкий, Одессу, Польшу, Москву.

  2. Согласна полностью! «Райспажыщтаварыства» НА МЫЛО!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *