Обласной конкурс «Властелин села» пройдёт 29 августа в г.п. Оболь Шумилинского района

Актуалии Молодёжь

“Уладара сяла” Віцебшчыны выберуць у Обалі
Абласны этап папулярнага конкурсу маладых сельскіх сем’яў “Уладар сяла” сёлета будзе прымаць Шумілінскі раён. Арганізатарамі конкурсу “Уладар сяла” з’яўляюцца Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, абкам БРСМ і абласны савет прафсаюза работнікаў АПК.
У чацвер 29 жніўня, на падворку Обальскай школы збяруцца прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці. Арганізатары рыхтуюць для маладых вяскоўцаў цікавыя конкурсы і спаборніцтвы, у якіх яны змогуць праявіць свае здольнасці, раскрыць таленты, паспаборнічаць і пасябраваць.
Пакуль гаспадары будуць спаборнічаць у распілоўцы дроў і змагацца з конскай вупражжу, гаспадыням трэба будзе ўпрыгожыць сноп, насмажыць дранікаў… Прэтэндэнтам на ганаровае званне “Уладар сяла” Віцебшчыны трэба будзе прадставіць сябе ў візітцы “Вітаем па-беларуску”, падрыхтаваць выставу і відэаролік, які б знаёміў журы і гледачоў з сям’ёй, яе здабыткамі і талентамі. Дарэчы, ад Шумілінскага раёна ўдзельнічаць у конкурсе будзе сям’я Раманятавых з аграгарадка Слабада.
Усіх удзельнікаў чакаюць памятныя прызы і сувеніры, а пераможцы конкурсу атрымаюць галоўны прыз-сюрпрыз, які папоўніць прыватную гаспадарку. Пераможцы конкурсу адправяцца ў Жлобін, дзе ў час рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2013” вызначыцца “Уладар сяла” Беларусі.
Ну, а тыя, хто вырашыць паглядзець на вясковае шоу ў Обалі, не пашкадуюць, бо іх чакае цікавае забаўляльнае відовішча з духам спаборніцтва. Будзе за каго балець і каго падтрым-ліваць. Обальскія “Гарэзнікі” ўжо рыхтуюць канцэртную праграму. Гандлёвыя прадпрыемствы прадумваюць асартымент прысмакаў.
Але гэта ўсё будзе 31 жніўня. А пакуль, 20 жніўня, прайшло пася-джэнне штаба па падрыхтоўцы абласнога свята-конкурсу, якое правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Былі размеркаваны абавязкі паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, вызначаны канкрэтныя тэрміны выканання даручэнняў, прызначаны адказныя асобы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №66 ад 23.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *