Акция МЧС «В центре внимания – дети!»

Бяспека Образование Общество

“У цэнтры ўвагі –дзеці!”
У Беларусі склалася напружаная абстаноўка з пажарамі. З пачатку 2013 года  адбылося 4495 пажараў, на якіх загінула 469 чалавек, у тым ліку 16 дзяцей (плюс тры да мінулага года).
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах з 20 жніўня па 30 верасня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, прысвечаную Дню ведаў.
У нашым раёне акцыя будзе праходзіць у тры этапы: першы з 20 па 31 жніўня (месца правядзення – шумілінскі ўнівермаг), другі – з 2 па 15 верасня (мерапрыемствы будуць ладзіцца ў школах раёна), трэці – з 16 па 30 верасня (ў дзіцячых садках).
Паважаныя бацькі! Давайце разам паклапоцімся пра бяспеку падрастаючага пакалення. Знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць з дзіцяці нумары тэлефонаў экстраных службаў і расказаць пра элементарныя бяспечныя паводзіны на вуліцы і ў доме. Не забудзьце нагадаць і аб небяспецы гульні з запалкамі. Вашы клопат і ўвага – гарантыя бяспекі вашага дзіцяці.
І. КРУКАЎ, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *