Помогите найти хулиганов

Общество Происшествия

Няма куды сілы дзяваць?
На вуліцы Юбілейнай уздоўж аўтатрасы Віцебск-Полацк тыдзень таму за адну ноч знішчылі шэсць пралётаў. Ці нагамі крышылі-ламалі, ці  якім ломам – гэта высвятляюць супрацоўнікі міліцыі. Вандалаў пакуль не знайшлі. Але гэта справа часу.
“Калі гэта дзеянне будзе разглядацца як дробнае хуліганства, то хуліганам пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак, – кажа намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў. – А калі наўмыснае знішчэнне маёмасці, то штраф да 50 базавых велічынь”.
Не выключана, што вандаламі могуць аказацца і падлеткі. Калі дзіця не дасягнула 14-гадовага ўзросту, то адміністрацыйны пратакол за падобнае правапарушэнне складаецца на бацькоў, а з 14 гадоў – на саміх падлеткаў.
“Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў раёна і просім дапамагчы знайсці тых, хто знішчыў агароджу па вуліцы Юбілейнай, – кажа Ю. А. Арлоў. – Калі каму-небудзь вядомы факты наконт гэтага правапарушэння, тэлефануйце ў раённы аддзел унутраных спраў па тэлефонах 4-10-06 або 102. Ананімнасць гарантуецца.”
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *