Дети идут в школу. ГАИ проводит операцию «Внимание – дети!»

Бяспека Общество

“Увага – дзеці!”
У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму  супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі з 26 жніўня па 6 верасня праводзяць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў  “Увага – дзеці!” У першыя вераснёўскія дні па дарозе ў школы і дзіцячыя сады мы заклікаем быць вельмі ўважлівымі дзяцей і іх бацькоў.
Як паказвае жыццё, менавіта ў перыяд канікулаў на дарогах адбываецца асноўная маса дарожна-транспартных здарэнняў. Напрыклад, у ліпені адбылася трагедыя на дарозе ў Шаркоўшчынскім раёне. Пры пераходзе дарогі бабуля і чатырохгадовая ўнучка трапілі пад колы іншамаркі. У выніку аварыі дзіця памерла ад атрыманых траўм.
Праз месяц у Лепельскім раёне вадзіцель аўтамабіля “Кіа” наехаў на школьніка-веласіпедыста, які выехаў на праезную частку дарогі. Ад атрыманых ран дзевяцігадовы хлопчык памёр на месцы здарэння.
17 жніўня па віне 27-гадовага вадзіцеля, пазбаўленага вадзіцельскіх правоў за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе, загінуў  15-гадовы вучань адной з аршанскіх школ. Гэты вадзіцель на аўтамабілі “Нісан” ехаў па дарозе Орша-Пішчалава і страціў кіраванне. З’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў слуп. Вадзіцель і трое пасажыраў атрымалі траўмы, двое з якіх (у тым ліку і падлетак) ад атрыманых траўм памерлі.
З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана  20 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне дзяцей, у якіх атрымалі раненні 18 дзяцей і тры загінулі. Сярод названых аварый: 5 – з удзелам дзяцей-пасажыраў (1 загінуў), 14 – з удзелам дзяцей-пешаходаў (1 загінуў), адно ДТЗ з удзелам непаўналетняга веласіпедыста (1 загінуў).
Паважаныя дарослыя! Паважаныя вадзіцелі! Памятайце, што вы ў адказе за сваіх дзяцей. Не забывайце нагадваць ++дзецям правілы бяспечных паводзінаў на дарозе. Будзьце самі годным прыкладам і навучыце дзяцей правільна арыентавацца на дарогах.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *