Переходим на цифру. График отключения аналоговых передатчиков в Витебской области

Новости Общество

Фармат – лічбавы
Як вядома, згодна з Дзяржаўнай праграмай укаранення лічбавага тэлевізійнага радыёвяшчання ў Беларусі да 2015 года ажыццяўляецца пераход на лічбавае эфірнае тэлевізійнае вяшчанне.
Рашэннем Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрмін заканчэння трансляцыі тэлевізійных сігналаў у аналагавым фармаце да 17 чэрвеня 2015 года.
Паэтапнае адключэнне  аналагавага тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Віцебскай вобласці пачнецца ў 2014 годзе: у прыватнасці, РТПС у н. п. Шаркаўшчына – 1 красавіка 2014 г., РТПС у г. Віцебск – 15 мая 2014 г., РТПС у н. п. Абухова –1 жніўня 2014 г., РТПС у г. п. Лёзна – 1 лістапада 2014 г., РТПС у н. п. Асвея – 10 сакавіка 2015 г., РТПС у г. п. Ушачы – 1 красавіка 2015 г., РТПС у г. Браслаў і РТПС у н. п. Бычыха – 15 мая 2015 г.
Лічбавае тэлебачанне мае масу пераваг перад аналагавым. У першую чаргу гэта высокая якасць адлюстравання і гуку.
У нашай краіне ідзе актыўнае развіццё лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарту DVB-T з прымяненнем кадзіравання MPEG-4, накіраванае на забеспячэнне насельніцтва агульнадаступным бясплатным пакетам 8 тэлевізійных праграм: БТ-1, БТ-2, БТ-3, ОНТ, СТВ, НТВ-Беларусь, РТР-Беларусь, МІР і адной гукавой праграмы – Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. Зараз ажыццяўляецца паралельная эфірная трансляцыя аналагавых і лічбавых тэлевізійных праграм. Па стану на 3 чэрвеня ахоп насельніцтва рэспублікі лічбавым тэлевізійным вяшчаннем стандарту DVB-T  складае 95,97%, у Віцебскай вобласці – 84,2%.
Для арганізацыі прыёму лічбавага пакета ТВ-праграм неабходна:
па-першае,  наяўнасць лічбавага тэлевізійнага прыёмніка (тэлевізара) з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання MPEG-4/AVC альбо лічбавай тэлевізійнай прыстаўкі з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара;
па-другое, падключыць лічбавую тэлевізійную прыстаўку да тэлевізара згодна з інструкцыяй па эксплуатацыі і настроіць яе на адпаведны канал;
па-трэцяе, устанавіць прыёмную антэну дэцымятровага дыяпазону хваляў з гарызантальнай палярызацыяй і зарыентаваць яе на РТПС.
Для населеных пунктаў, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад радыётэлевізійнай перадаючай станцыі прыём можа ажыццяўляцца на пакаёвую антэну. А вось для больш аддаленых раёнаў патрабуецца ўстаноўка вонкавай децымятровай антэны на пэўнай вышыні ў залежнасці ад рэльефу мясцовасці і аддаленасці ад перадаючай станцыі.
У выпадку ўзнікнення пытанняў па прыёму лічбавага пакета тэлевізійных праграм можна звяртацца ва Ушацкі цэх УКВР па тэл. 8(02158)2-10-81, Віцебскі цэх УКВР па тэл. 8(0212)36-55-29, а таксама ў Віцебскі абсласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання па тэл./факсе 8(0212)27-22-53.
Больш падрабязную інфармацыю пра лічбавае тэлебачанне ў Віцебскай вобласці можна атрымаць па тэлефоне адзінай бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службы (кароткі нумар 172) і на інтэрнэт-сайце РУП “БРТПЦ” http://www.brtpc.by. Тут жа ў раздзеле “Лічбавае тэлебачанне” можна азнаёміцца з картай пакрыцця тэрыторыі Віцебскай вобласці эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем.
Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *