Установлена плата за учебники в 2013/2014 учебном году

Актуалии Новости Образование

Колькі плаціць за падручнікі?
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначыла кошт вучэбных дапаможнікаў для дашкольнікаў і камплектаў падручнікаў для вучняў агульнаадукацыйных школ у 2013/2014 навучальным годзе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове №67 ад 12 жніўня 2013 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Кошт вучэбных дапаможнікаў і сшыткаў для дашкольнікаў наступны: за вучэбны дапаможнік Л. С. Хадановіч “Падарожжа ў свет музыкі” – 3700 руб., Л. С. Хадановіч “Падарожжа ў свет музыкі” (рабочы сшытак) – 3200 руб., І. У. Жытко “Матэматычны калейдаскоп” – 3700, І. У. Жытко “Матэматычны калейдаскоп” (рабочы сшытак) – 3950 руб., Д. М. Дубініна “Свет вакол мяне” – 3600 руб., Д. М. Дубініна “Свет вакол мяне” (рабочы сшытак) – 3000 руб.
За камплект падручнікаў для агульнаадукацыйнай школы трэба будзе заплаціць:
1 клас – Br27 500 (поўны кошт камплекта – Br54 985);
2 клас – Br28 250 (Br56 507);
3 клас – Br53 450 (Br106 900);
4 клас – Br43 500 (Br87 029);
5 клас – Br23 000 (Br45 904);
6 клас – Br19 300 (Br38 640);
7 клас – Br31 700 (Br63 344);
8 клас – Br36 400 (Br72 877);
9 клас – Вr53 300 (Br106 586);
10 клас – Br72 250 (Br144 500);
11 клас – Br69 900 (Br139 759).
У адпаведнасці з заканадаўствам, для бацькоў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, плата за падручнікі зніжана на 50%.
Бясплатнымі будуць падручнікі для бацькоў, дзеці якіх вучацца ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, агульнаадукацыйных вучэбных установах санаторнага тыпу. Таксама не павінны плаціць за вучэбную літаратуру бацькі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія вучацца ў інтэграваных класах. Бясплатна прадастаўляюцца падручнікі дзецям-сіротам і тым, хто застаўся без апекі бацькоў, інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама некаторым іншым катэгорыям грамадзян.
БЕЛТА.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *