Пожарный инспектор ставит «неуд»

Бяспека Образование

4 кіраўнікі прыцягнуты да адказнасці
Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі кантрольныя праверкі ў Навікоўскай і Мішкавіцкай школах, Шумілінскай СШ № 1, Лаўжанскай д/с-СШ.
У Навікоўскай СШ  арганізавана якаснае вывучэнне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, праведзены трэніроўкі па адпрацоўцы планаў эвакуацыі. Разам з тым, у школьнай кацельні дымаход ацяпляльнага катла і сцены, у якіх праходзяць дымавыя каналы, маюць трэшчыны. Электрычныя сеткі і электраабсталяванне, якое не выкарыстоўваецца, не дэманціраваны. У памяшканнях будынку пачатковых класаў і майстэрні электрычныя панэлі, прымяняемыя для абагравання, устаноўлены без праекта і не абсталяваны прыборамі кантролю тэмпературы. Над дзвярыма выхадаў з памяшканняў пачатковых класаў, майстэрні і спартыўнай залы адсутнічаюць надпісы “Выхад” з падсветкай. У сталовай  і майстэрні на аконных праёмах устаноўлены глухія металічныя рашоткі. Стан пажарнай бяспекі Навікоўскай СШ  ацэньваецца як “адпавядае патрабаванням не поўнасцю”.
У Мішкавіцкай школе прымаюцца меры па прывядзенні аб’ектаў у супрацьпажарны стан. Але ж не праведзена работа  па апрацоўцы драўляных канструкцый у складскіх памяшканнях  біявогнеахоўным саставам, адсутнічае кантроль за станам электрычных сетак. У памяшканнях камп’ютарнага класа і метадычнага кабінета  адсутнічаюць бачныя контуры зазямлення электраабсталявання, электрашчыты не аснашчаны схемамі падключэння спажыўцоў з тлумачальнымі надпісамі і  ўказанымі значэннямі намінальнага току. Стан пажарнай бяспекі Мішкавіцкай СШ адпавядае патрабаванням не поўнасцю.
У СШ № 1 аўтаматычная пажарная сігналізацыя не падключана да пульта цэнтралізаванага назірання сістэмы перадачы апавяшчэнняў аб пажары. У асобных кабінетах ёсць самавольна зробленыя згаральныя перагародкі. На агульных калідорах абодвух паверхаў шляхі эвакуацыі не ў поўным аб’ёме пазначаны ўказальнымі знакамі. Стан пажарнай бяспекі СШ № 1 ацэнены як  “не адпавядае патрабаванням”.
У Лаўжанскай д/с-СШ драўляныя канструкцыі дахавых памяшканняў апрацаваны біявогнеахоўным саставам. На будынках школы і дзіцячага сада ёсць маланкаахоўныя ўстройствы. Але ж  злучэнне жылаў электракабеляў у размеркавальных каробках і на падключэнні электраабсталявання выкананы ўскрутку. Не праводзіцца своечасовая ачыстка электрашчытоў ад гаручага смецця. Стан пажарнай бяспекі Лаўжанскай д\с-СШ адпавядае патрабаванням не поўнасцю.
У ходзе праведзеных праверак выяўлена 75 парушэнняў патрабаванняў нарматыўных дакументаў, за што да адміністрацыйнай адказнасці  прыцягнуты 4 кіраўнікі і адна службовая асоба.
С. ЯРОМА, намеснік начальніка РАНС па дзяжпажнагляду.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *