А поезд мог и не успеть затормозить…

Бяспека

Безадказныя паводзіны на чыгунцы – шлях да трагедыі
30 студзеня бягучага года ў 2.40 на станцыі Шуміліна машыніст цягніка №2663 скарыстаў экстранае тармажэнне, каб пазбегнуць наезду на чалавека. Траўміравана грамадзянка Н., якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.
Усяго на беларускай чыгунцы сёлета зафіксавана 97 выпадкаў невытворчага траўматызму. Гэта на 7 выпадкаў менш, чым за адпаведны перыяд 2012 года. Менш стала і загінуўшых – 65 чалавек (у 2012 годзе – 77).
У мэтах папярэджання невытворчага траўматызму на беларускай чыгунцы праводзіцца комплекс розных мерапрыемстваў. У першым паўгоддзі 2013 года зроблены 1 пешаходны пераход, пастаўлена 85 м агароджы, адрамантавана 35 пасажырскіх платформаў, 62 пешаходныя пераходы, 625 м агароджы, палепшана асвятленне на 22 чыгуначных пераездах і 12 пасажырскіх платформах. Устаноўлены 193 новыя, адрамантавана 126 плакатаў па бяспецы.
За 6 месяцаў бягучага года ў працоўных калектывах, установах адукацыі праведзена больш за 3,5 тысячы гутарак па захаванні правілаў бяспекі на чыгунцы. Ахоплена больш за 175 тысяч чалавек, у тым ліку 94 тысячы – непаўналетніх. Вядуцца прафілактычныя гутаркі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных каля чыгункі.
1 чэрвеня 2013 года прайшла акцыя “Стоп – няправільны крок”, арганізаваная Беларускай чыгункай, галіновым камітэтам ГА “БРСМ” і АУС на транспарце МУС Беларусі.
Разам з работнікамі міліцыі чыгуначнікі правялі дзяжурствы на 69 чыгуначных аб’ектах, на якіх адзначалася найбольшая колькасць парушэнняў і няшчасных выпадкаў. У ходзе дзяжурства выяўлена 365 парушальнікаў. З імі праведзены прафілактычныя гутаркі, уручаны памяткі “Бяспека на чыгуначным транспарце”. Раздадзена амаль 7 тысяч памятак.
За пераход чыгуначных пуцей (ці за знаходжанне на іх) ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф ў памеры 2 базавых велічынь (200 тыс. рублёў).
У першым паўгоддзі гэтага  года службовымі асобамі чыгуначнага транспарту за праход па чыгуначных пуцях ва неўстаноўленых месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 2040 чалавек (на 15 чалавек больш, чым за адпаведны перыяд 2012 года). Сума штрафаў склала больш за 40 мільёнаў рублёў.
Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб’ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб магчымых трагічных наступствах пры безадказных паводзінах на чыгуначных пуцях!
А. АТРОШЧАНКА, начальнік станцыі Шуміліна.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *