В Комитете госконтроля

У Камітэце дзяржкантролю

Закончыўся апошні этап уступнай кампаніі
Адзначым адразу, што  апошні этап уступнай кампаніі 2013 года падразумяваў залічэнне абітурыентаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У бягучым годзе ў 24 ССНУ вобласці было пададзена 5060 заяў (у 2012 г. – 5302) пры плане прыёму на 4724 месцы, у тым ліку на бюджэтную форму навучання  – 3331.
Сярэдні конкурс па ССНУ склаў 1,52 чалавекі на месца (у 2012 г. – 1,65). На аснове агульнай базавай адукацыі конкурс склаў 1,43,  на аснове сярэдняй адукацыі 1,75, на аснове прафесійна тэхнічнай – 1,19. Найбольшы  сярэдні конкурс (за кошт сродкаў бюджэту) назіраўся ў УА “Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту БЧ” – 2,82 чалавекі на месца, у тым ліку па спецыяльнасці “Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце” – 6,24, найменшы – у аграрным каледжы  УА “Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны” – 0,77, у тым ліку па спецыяльнасці “Заатэхнія” – 0,08.
З агульнай колькасці тых, хто паступаў, 39 чалавек (0,7%, у 2012 г. было 58, або 1,1%)  былі медалістамі або  мелі на руках атэстат аб базавай адукацыі або дыплом (прафесійна-тэхнічная навучальная ўстанова) з адзнакай. Абітурыентамі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, было пададзена 1211 заяў (23,9%).
Па выніках уступных іспытаў у ССНУ залічана 4173 абітурыенты пры плане 4724, з іх за кошт сродкаў бюджэту будуць вучыцца 3132 чалавекі, на аснове аплаты за вучобу 1041.
Медалістаў і тых, у каго былі на руках атэстаты або дыпломы (прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў) з адзнакай, залічана 32 чалавекі (у 2012 г. – 53).
У цэлым ўступная кампанія ў ВНУ і ССНУ вобласці прайшла ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *