Земельный налог и налог на недвижимость надо заплатить да 15 ноября

Закон Экономика

А вы заплацілі маёмасныя падаткі?
Падатковымі інспекцыямі вобласці завершана правядзенне падатковага ўліку фізічных асоб – плацельшчыкаў зямельнага падатку і падатку на нерухомасць.
У выніку праведзенага падатковага ўліку грамадзянам, якія не вызвалены згодна з заканадаўствам ад выплаты даных падаткаў, і якія маюць ва ўладанні, у карыстанні або маёмасці зямельныя ўчасткі, а таксама домаўладанні, дачныя домікі, гаражы і іншыя збудаванні, накіраваны падатковыя паведамленні аб аплаце налічаных сум падаткаў.
Тэрмін аплаты даных падаткаў, устаноўлены заканадаўствам, – 15 лістапада. Але падатковыя органы просяць не адкладваць аплату падаткаў на апошні тэрмін, а заплаціць адразу пасля атрымання падатковага паведамлення. Гэта звязана з тым, што паміж тэрмінам аплаты і атрыманнем падатковага паведамлення працяглы прамежак часу, на працягу якога грамадзяне часта губляюць іх або забываюць пра неабходнасць своечасовай аплаты.
Звяртаем вашу ўвагу, што за несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сумы зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, а створаная перад бюджэтам запазычанасць належыць спагнанню ў судовым парадку.
С. МАСЬКО, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *