Шумилинский ГДК приглашает юных красавиц на конкурс «Я – модель!»

Актуалии Общество

«Я – мадэль!»
Юныя прыгажуні Шуміліншчыны і паважаныя бацькі! Шумілінскі гарадскі Дом культуры аб’яўляе конкурс прыгажосці і талентаў “Я – мадэль!”, які пройдзе 11 кастрычніка 2013 года. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзяўчынкі 7-9 гадоў.
Конкурсная праграма ўключае наступныя этапы:
”Візітная картка”
Уменне прадставіць сябе праз танец, песню, мізансцэну і т. п.
Дэфіле
– “Бальны”.
– “Школьны стыль”.
“Прынцэса
на гарошыне”.
Інтэлектуальны конкурс-сюрпрыз.
Конкурсныя выступленні будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях:
а) акцёрскае майстэрства;
б) неардынарнасць;
в) творчы падыход.
Усіх удзельнікаў конкурсу чакаюць прызы.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16 верасня.
За падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне 4-19-85 (Барабанава Вольга Мікалаеўна – загадчыца дзіцячага сектара).
Надрукавана ў №71 ад 10.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *