Областной конкурс «Лучшая агроусадьба 2012»

Новости Сельское хозяйство

“Лепшая аграэкасядзіба 2012 года Віцебскай вобласці”
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ААТ “Белаграпрамбанк” і Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” праводзіцца конкурс  “Лепшая аграэкасядзіба 2012 года Віцебскай вобласці”.
У конкурсе прымаюць удзел суб’екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх пасёлках і маюць асабістую прыватную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. № 372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Конкурс з’яўляецца адкрытым і праводзіцца па наступных намінацыях: “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Зялёная сядзіба”, “Стыль і гармонія”.
Для ўдзелу ў конкурсе суб’ектам аграэкатурызму неабходна прадставіць у аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) наступныя дакументы ў тэрмін не пазней 19 верасня 2013 года:
– заяву на ўдзел у конкурсе;
– дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям намінацыі, якую ён вызначыў;
– дыпломы, граматы, удзячнасці;
– даведкі аб прафесійнай падрыхтаванасці (ўдзеле ў семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызму і інш.);
– рэкламныя праспекты, каталогі;
– фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб’екта ў сферы аграэкатурызму;
– дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыя аб дагаворах на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму,  заключаных у справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа).
– іншыя матэрыялы.
Пераможцы  конкурсу будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі.  Афіцыйная цырымонія  ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу будзе праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.
Пераможцы абласнога конкурсу прымуць удзел у традыцыйным рэспубліканскім конкурсе, які праводзіць ААТ “Белаграпрамбанк” сумесна з БГА “Адпачынак у вёсцы” ў лістападзе-снежні 2013 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. 8(0212)219513.
Надрукавана ў №73 ад 17.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *