Зима 2013/2014 — суровая или обычная?

Новости

Прагноз на зіму 2013/2014 –суровая ці звычайная?
Адразу некалькі еўрапейскіх метэаролагаў папярэджваюць пра незвычайна суровую зіму, якая чакае Еўропу. Вядомы нямецкі метэаролаг Дамінік Юнг не выключае, што зіма 2013/2014 года будзе больш суровай, чым папярэднія. Найбольш моцныя маразы чакаюцца ў студзені і лютым. Больш таго, вясны чакаць у сакавіку не прыйдзецца. Згодныя з калегай і многія іншыя метэаролагі Еўропы і ЗША, якія таксама прагназуюць суровую і марозную зіму.
У той час, як еўрапейскія і амерыканскія метэаролагі палохаюць прагнозам, што наступаючая зіма будзе самай суровай за апошнія 100 гадоў, беларускія сіноптыкі больш памяркоўныя.
У Беларусі не чакаецца суровай зімы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Людміла Парашчук.
У снежні ў Беларусі чакаецца сярэдняя тэмпература ад мінус 2 да мінус 5 градусаў, у лютым – 4-8 градусаў ніжэй за нуль. У студзені сэрэдняя тэмпература мяркуецца некалькі вышэй кліматычнай нормы, якая складае 5-8 градусаў марозу.
Па слова’ галоўнага сіноптыка, кліматычныя і сезонныя прагнозы ва ўсім свеце знаходзяцца на стадыі навуковага пошуку, верагоднасць іх апраўдвання не перавышае 60-70%. Распрацоўкай такіх прагнозаў займаюцца вядучыяя сусветныя цэнтры, якія маюць моцныя вылічальныя машыны.
У рэспубліканскім гідраметцэнтры распрацоўкай сезонных прагнозаў не займаюцца. «Мы карыстаемся дадзенымі Паўночна-Усходняга кліматычнага цэтра, размешчанага ў Маскве. Аналіз дадзеных гэтага цэнтра дазваляе з верагоднасцю 68-70% рабіць той ці іншы прагноз», — адзначыла Людміла Парашчук.
Па інфармацыі СМІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *