До 1 октября все объекты должны быть готовы к отопительному сезону

Актуалии Эканоміка

Пашпарты гатоўнасці – да 1 кастрычніка
Згодна з новымі правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду праверка гатоўнасці энергаўстановак прадпрыемстваў і арганізацый павінна быць праведзена не пазней чым 1 кастрычніка.
Афармленне пашпарта гатоўнасці ў больш позні час не дапускаецца. Калі ж не выкананы ўмовы падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, камісія складае адпаведны акт і службовая асоба Дзяржэнерганагляду мае права на гэтай падставе  накласці на кіраўніка арганізацыі  адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу да 100 базавых велічынь на індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 БВ – на юрыдычную асобу.
У Шумілінскім раёне зарэгістравана 89 спажыўцоў цеплавой энергіі, паднаглядных Дзяржэнерганагляду. На дзень выхаду нумара раённай газеты пашпарты гатоўнасці падпісалі 73 спажыўцы. Аднымі з першых, згодна з зацверджаным у райвыканкаме графікам падпісання пашпартоў, прад’явілі энергаўстаноўкі да агляду камісіі і аформілі дакументы ва ўстанове аховы здароўя “Віцебская база захоўвання медтэхнікі і маёмасці”, ААБ “Беларусбанк”, цэнтральная аптэка № 40, РЦГЭ, ваенкамат, цэнтральная раённая бальніца, іншыя арганізацыі. А вось у ПМК-70, на Шумілінскім льнозаводзе, у райспажыўтаварыстве, на прадпрыемствах ЖКГ пашпарты гатоўнасці пакуль што не зарэгістраваны.
Асноўныя патрабаванні, якія выстаўляе камісія па прыёмцы гатоўнасці сістэм энергаспажывання, датычацца стану цеплаізаляцыі на трубаправодах і сетках цеплазабеспячэння, наяўнасці абучанага і кваліфікаванага персаналу, прыбораў уліку цеплавой энергіі, афармлення актаў гідраўлічных выпрабаванняў і прамыўкі ўнутранай сістэмы ацяплення і водападагравальнікаў, электрафізічных вымярэнняў, наяўнасці сістэмы рэгулявання цеплаэнергіі, а таксама выканання выдадзеных раней органамі Дзяржэнерганагляду прадпісанняў.
Нельга забываць, што выкананне ўсіх вышэйзгаданых патрабаванняў – залог паспяховага правядзення асенне-зімовага перыяду.
В. СТРОКІН, інспектар дзяржаўнага энергетычнага нагляду.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *