Компетентно про земельные участки для инвесторов

Официально Экономика

Аб прадастаўленні зямельных участкаў інвестарам
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2013 г. № 258 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667», які ўступіў у сілу з 1 верасня 2013 года, вызначана, што для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных заключанымі з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнымі дагаворамі, прадастаўляюцца толькі тыя зямельныя ўчасткі, якія ўключаны ў пералікі ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Фарміраванне пералікаў участкаў, якія падлягаюць прадстаўленню для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, ажыццяўляецца раённымі (гарадскімі) выканаўчымі камітэтамі ў парадку, устаноўленым рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 21 жніўня 2013 года  № 518 «Аб парадку фарміравання пералікаў участкаў, прызначаных для наступнага прадстаўлення інвестарам і (або) арганізацыям, ва ўстаноўленым парадку створаным у Рэспубліцы Беларусь гэтымі інвестарамі або  з іх удзелам, для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных заключанымі з Рэспублікай Беларусь інвестыцыйнымі дагаворамі на тэрыторыі Віцебскай вобласці».
У гэтых мэтах прадугледжваецца стварэнне ў раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтах ва ўстаноўленым парадку камісіі па фарміраванні пераліку ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Фарміраванне пераліку ўчасткаў ажыццяўляецца з улікам зацверджаных ва ўстаноўленым парадку: генеральных планаў гарадоў і іншых населеных пунктаў: горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання, архітэктурных праектаў забудовы тэрыторый гарадоў; схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Віцебскай вобласці і раёнаў Віцебскай вобласці; схем землеўпарадкавання раёнаў Віцебскай вобласці .
Уключэнне ўчасткаў у пералік участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў ажыццяўляецца рашэннем раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта , якое прымаецца на падставе пратакола пасяджэння камісіі па фарміраванні пераліку ўчасткаў.
Заключэнне інвестыцыйных дагавораў з Рэспублікай Беларусь інвестарамі з прадастаўленнем зямельных участкаў для будаўніцтва аб’ектаў, дапускаецца толькі па заканчэнні 30 дзён з дня ўключэння адпаведнага ўчастка ў пералік участкаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.
Сфармаваныя пералікі ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў падлягаюць размяшчэнню на інфармацыйных стэндах і афіцыйным сайце райвыканкама ў сетцы інтэрнэт.
З. АЛЮЛІНА, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *