В субботу 21 сентября председатель облисполкома Александр Косинец провёл селекторное совещание

Актуалии Власть

Поспех пачынаецца з мыслення
Імкліва адлічвае апошнія дні верасень, завяршаючы сабой трэці квартал бягучага года. Па яго выніках ужо можна меркаваць, якія дасягненні будзе мець 2013 год, якога плёну мы дамагліся ў плане сацыяльна-эканамічнага развіцця.  Але пакуль што выкананне прагнозных паказчыкаў складваецца далёка не па ўсіх накірунках. Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Косінец, праводзячы ў суботу абласную селектарную нараду, падрабязна спыніўся на тым, з чаго складваецца валавы рэгіянальны прадукт, чаму сёння ён характарызуецца лічбай 97,6%, што трэба зрабіць, каб дасягнуць запланаваныя 101%.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў, што справа не толькі ў тым, каб прамысловыя прадпрыемствы разгрузілі затараныя гатовай прадукцыяй склады, каб аграрыі  рабілі стаўку на мадэрнізацыю вытворчасці, на якасную кармавую базу і генетыку жывёлы, каб будаўніцтва і іншыя галіны працавалі зладжана і вынікова. Аляксандр Мікалаевіч перакананы, што поспех у любой справе пачынаецца з мыслення, з гатоўнасці кіраўніка любога ўзроўню быць ініцыятыўным, не стамляцца вучыцца, прымяняць на сваім прадпрыемстве самыя найноўшыя тэхналогіі, імгненна рэагаваць на сусветныя эканамічныя тэндэнцыі. І яшчэ. Старшыня аблвыканкама нацэліў больш эфектыўна працаваць з рэгіянальным працоўным патэнцыялам. Нездарма ён цікавіўся ў мэраў г. Віцебска і г. Наваполацка, у старшынь райвыканкамаў колькасцю эканамічна актыўнага і фактычна занятага насельніцтва. І тая розніца паміж гэтымі лічбамі, на думку А. М. Косінца, павінна сігналізаваць аб неабходнасці стварэння новых прадпрыемстваў з годнымі ўмовамі работы і зарплатай.
Для ўдзелу ў абласной селектарнай нарадзе ў залу пасяджэнняў райвыканкама акрамя кіраўніцтва нашага раёна і членаў райвыканкама былі запрошаны кіраўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, праецыруючы патрабаванні кіраўніка вобласці на Шумілінскі раён, падкрэсліў неабходнасць за паўсядзённымі дробнымі клопатамі бачыць перспектыву заўтрашняга дня. Але гэтая перспектыва можа стаць вельмі прывіднай, калі сёння не ўкладваць сілы і сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці, калі грэбаваць якасцю, тэхналогіямі і дысцыплінай.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *