Не забудььте купить фликер и сделать свою жизнь безопасней

Бяспека Общество

НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ КУПІЦЬ ФЛІКЕР
Кастрычнік. Цямнее рана. У вячэрні час бачнасць на дарогах пагаршаецца. Гэта прыводзіць да таго, што ДТЗ здараюцца часцей. І аб гэтым сведчыць статыстыка: у гэтым годзе па вобласці адбылося 313 ДТЗ,  90 чалавек (у тым ліку трое дзяцей) загінулі, 317 атрымалі раненні рознай цяжкасці. Вадзіцелі ведаюць, што ноччу чалавек у цёмным адзенні здалёк на дарозе практычна не бачны. Тут дапамагаюць святловяртальныя элементы. Флікер варта прымацаваць да верхняга адзення ці сумачкі. Хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на тое, каб флікеры былі на адзенні кожнага дзіцяці. Некаторыя рабяты позна вяртаюцца з гурткоў, з групы падоўжанага дня.
У гэтым годзе за адсутнасць флікераў на адзенні ў цёмны час сутак аштрафавана ў раёне больш за сто чалавек. Яны заплацілі штраф ад адной да трох базавых велічынь. Калі чалавек пры гэтым яшчэ і нецвярозы, то пагражае штраф  ад 3 да 5 базавых велічынь.
В. БУРЛАКОЎ,  старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *