Чтобы домашний очаг приносил только тепло и уют

Бяспека Грамадства

Асалода ад дамашняга ачага
Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення – адна з асноўных прычын пажараў у перыяд ацяпляльнага сезона. І ахвярамі, па статыстыцы, часцей за ўсё становяцца пенсіянеры, інваліды, адзінока пражываючыя.
Як сведчаць зводкі, з кожным годам павялічваецца колькасць узгаранняў у лазнях. Асноўная прычына – парушэнне правілаў устройства і эксплуатацыі пячнога ацяплення (70% загаранняў).
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона  хацелася б нагадаць жыхарам раёна пра некаторыя правілы бяспекі. Па-першае, да зімы печкі і дымаходы трэба пачысціць, адрамантаваць, пабяліць. Дымавая труба ў месцах злучэння  з драўлянымі дахавымі  або міжпавярховымі перакрыццямі павінна мець  патаўшчэнне цаглянай кладкі – раздзелку. Любая печка павінна мець самастойны фундамент і не прымыкаць сценкай да драўлянай канструкцыі. Трэба пакідаць паміж імі паветраны прамежак.
На драўлянай падлозе перад топкай неабходна прыбіць металічны (перадтопачны) ліст памерам не менш 50 на 70 сантыметраў. Каб не дапускаць перагрэву печкі, рэкамендуецца паліць яе не больш чым паўтары гадзіны. За тры гадзіны да сну трэба ўвогуле перастаць паліць печку.
Каб пазбегнуць утварэнняў трэшчын у кладках, трэба перыядычна прачышчаць дымаход. Попел рэкамендуецца высыпаць у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Не дазваляецца  рабіць такія месцы збору бліжэй за 15 метраў ад згараемых канструкцый.
Строга забараняецца  пакідаць печкі без нагляду, прымяняць для іх распалу гаручыя вадкасці і распальваць печкі дрывамі, якія па даўжыні не змяшчаюцца ў топку. Нельга выкарыстоўваць для кладкі печак і дымаходаў сілікатную цэглу, а для дымавых труб – керамічныя, асбестацэментныя і металічныя трубы. Трэба сачыць за тым, каб мэбля і занавескі знаходзіліся не менш чым за паўметра ад печкі. Калі будзеце захоўваць гэтыя правілы, зможаце  атрымаць сапраўдную асалоду ад цеплыні дамашняга ачага.
І. КРУКАЎ, начальнік РАНС.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *