Специалисты райветстанции рекомендуют не откладывая резать свиней на мясо

Актуалии Общество Экономика

“Свіней трэба рэзаць на мяса!”
Раённая газета пісала пра ўспышкі афрыканскай чумы ў Віцебскім раёне. І паколькі гэта хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка, на думку спецыялістаў райветстанцыі, наш раён знаходзіцца ў небяспечнай зоне.
“Афрыканская чума свіней – вельмі небяспечная вірусная хвароба, – кажа галоўны ветурач раёна І. У. Галуза. –  Яна ўзнікае ў любую пару года, паражае свіней незалежна ад пароды і ўзросту. Захворваемасць і лятальнасць складае 100%. Прыкметы чумы: высокая ліхаманка на працягу 5-7 дзён, пасіненне ці пачырваненне скуры вушэй, жывата, хваста, дыярэя. Як правіла, у свіней павышаецца тэмпература да 41-42 градусаў і  жывёла не жыве больш як 5-10 сутак. Раней нашы спецыялісты настойвалі пазбавіцца ад свіней толькі тым гаспадарам, чые падворкі знаходзяцца блізка ад свінакомплексу “Добрынскі” Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў. А зараз у мэтах бяспекі рэкамендуем усім жыхарам раёна: свіней на прыватных падворках трэба рэзаць на мяса. Вядома, мы разумеем, што многім шкада невялічкіх падсвінкаў, Але зарэзаць – лепшае выйсце, бо калі парася захварэе і падохне – будзе яшчэ больш шкада”.
Дарэчы, распаўсюджванню афрыканскай чумы садзейнічаюць дзікія свінні, а таксама мышы, пацукі, птушкі. Вірус можа перадавацца таксама праз прадукты забою, адыходы з бойняў, мясакамбінатаў, забруджаныя вірусам кармы, ваду, гной і нават праз адзенне. Спецыялісты настойліва патрабуюць не купляць камбікармы ў прадпрымальнікаў. “Таксама часова забараняецца продаж свіней, увоз іх у арганізацыі і населеныя пункты, – удакладняе Іван Уладзіміравіч. – Нельга прывозіць у раён і вывозіць з яго іншую жывёлу, уключаючы птушку, без дазволу райветстанцыі. Гандаль на рынку мясам і іншымі прадуктамі жывёльнага паходжання часова прыпынены. Акрамя гэтага, забаронена перасылка, у тым ліку і паштовыя адпраўленні, прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання. Асобы, якія не выконваюць патрабаванні па прафілактыцы небяспечнай хваробы, будуць прыцягвацца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”.
Работнікі райветстанцыі рэкамендуюць сельскім жыхарам часова перайсці на гадоўлю ў асабістых падсобных гаспадарках буйной рагатай жывёлы, курэй, гусей, качак, коз, трусоў.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №79 ад 08.10.2013 г.


3 комментария по теме “Специалисты райветстанции рекомендуют не откладывая резать свиней на мясо

  1. «А зараз у мэтах бяспекі рэкамендуем усім жыхарам раёна: свіней на прыватных падворках трэба рэзаць на мяса». Если РЕКОМЕНДУЮТ, значит, всё же резать свиней не обязательно? Но что это значит:»Асобы, якія не выконваюць патрабаванні па прафілактыцы небяспечнай хваробы, будуць прыцягвацца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”. Что за «асобы», в каких случаях, какие требования имеются ввиду — ничего не понятно. Статья ничего не прояснила, а признаки болезни, боюсь, знают уже даже дети. И всё же, скажите: есть чума в Шумилинском районе или нет.

  2. Согласен с Хозяином: если чумы нет и есть рекомендации, то какая может быть ответственность. И зачем «рэкамендуюць сельскім жыхарам часова перайсці на гадоўлю ў асабістых падсобных гаспадарках буйной рагатай жывёлы, курэй, гусей, качак, коз, трусоў», если «Гандаль на рынку мясам і іншымі прадуктамі жывёльнага паходжання часова прыпынены».

  3. Ну прямо как в 41 году. С гитлеровской Германией у нас дружба навеки: спи спокойно советский народ — никто на нас не нападёт. А если завтра война — так будем бить врага «малой кровью» да ещё на его территории.
    Но ведь напала же коричневая чума на долгие пять лет. По всему видать, что и африканская на «свою территорию» уходить нескоро собирается.
    Вот здесь победные мифы по-видимому создать не удастся. В соседней России АЧС уже пять-семь лет свирепствует…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *