Десять продуктов для стройной фигуры

Здоровье

10 прадуктаў для стройнай фігуры
Упэўнены, што ўсё з’едзенае вамі непазбежна адкладзецца на таліі? Ёсць нямала прадуктаў, якія зніжаюць засваенне тлушчу і прымушаюць арганізм пазбаўляцца ад яго запасаў. Уключыце іх у свой рацыён, і вынік не прымусіць сябе чакаць!
Рабіна звычайная
Звязвае тлустыя кіслоты, не даючы ім усмоктвацца ў кроў. А яшчэ гэтыя ягады дапамагаюць перакрыць так званы вугляводны шунт, які дазваляе вугляводам бесперашкодна пераходзіць у тлушчы і адкладвацца пад скурай. Плады шыпшыны гэта дзеянне ўзмацняюць.
Сталовую лыжку сумесі сухіх пладоў рабіны і шыпшыны (1:1) заварыце дзвюма шклянкамі кіпеню, патрымайце 10 хвілін на агні, настойвайце 4 гадзіны. Піце 2-3 разы на дзень па паўшклянкі паміж прыёмамі ежы.
Баклажаны
Маюць уласцівасць накопліваць марганец, які дапамагае захоўваць стройнасць. У тых, хто беспаспяхова змагаецца з лішняй вагой, утрыманне мінералу ў арганізме зніжана, як правіла, удвая.
Тымі ж якасцямі, што і баклажаны, валодае іншая садавіна і гародніна фіялетавага колеру:  слівы, буракі, журавіны, вінаград цёмных гатункаў.
Кабачкі
Пекцін і раслінная клятчатка звязваюць тлушчы і вугляводы ў кішэчніку, і тыя не паспяваюць усмактацца ў кроў. Карысней за ўсё гатаваць іх у параварцы ці запякаць у духоўцы.
Поснае мяса
Важнейшая крыніца карніціну, які перашкаджае адкладванню лішняга тлушчу. Ды і той, што ўжо назапасіўся, пакідае праблемныя зоны, згараючы дарэшты. З’ядайце 100-150 грамаў мяса ў дзень, але толькі поснага. Чым яно больш тлустае, тым менш у ім гэтага цудоўнага рэчыва.
Марская капуста (ламінарыі)
Утрымлівае ўнікальны набор вітамінаў і каля 40 мінералаў, неабходных арганізму, каб спаліць падскурны тлушч і вывесці канечныя прадукты абмену, якія пры гэтым утварыліся. А нядаўна адкрытае вучонымі ў марской капусце біялагічна актыўнае рэчыва бета-сістастарын ачышчае сасуды ад халестэрыну.
Ананас
Самае каштоўнае рэчыва ў яго складзе – фермент брамелін. Ён дзейнічае, як каталізатар унутранага згарання: прымушае арганізм выкарыстоўваць назапашаны тлушч у энергетычных мэтах. Наладжвайце разгрузачныя дні  на мякаці і свежавыціснутым соку ананаса.
Ялавічная печань
Большасць з тых, хто хоча развітацца з лішнімі кіло, нават не падазраюць, як гэты прадукт можа палегчыць іх задачу. Каштоўны прадукт утрымлівае рэкордную колькасць жалеза (нават больш, чым мяса), якое лёгка засвойваецца.
Міндаль
У ім (як і ў іншых арэхах, а таксама ў насенні сланечніку і гарбуза) ўтрымліваецца бор, які дыетолагі называюць элементам жаночай стройнасці.
5-6 арэхаў ці жменьку насення задавальняюць неабходнасць у бору. Больш не трэба: яны каларыйныя.
Малочныя прадукты: ёгурт, кефір, тварог, сыр
Забяспечваюць арганізм кальцыем. Пры яго недахопе тлушч імкліва адкладваецца ў падскурнай клятчатцы і не жадае пакідаць яе, якімі б дыетамі вы сябе ні мардавалі.
Менш салодкага і мучнога! Яно перашкаджае пахудзець не толькі таму, што ўтрымлівае шмат калорый. Вугляводная ежа (як і прадукты згарання тлушчаў) закісляе кроў, прымушаючы арганізм губляць дадатковыя порцыі кальцыю. Узмацняе гэты працэс фосфар, які ўтрымліваецца ў мучным і газіраваных напітках. Засваенню кальцыю перашкаджаюць таксама какава, шпінат, прадукты з высокім утрыманнем тлушчуу. Адмоўцеся ад усяго гэтага, калі хочаце пахудзець.
С. ГАРШКОВА, урач-тэрапеўт ЦРБ.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *