В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

“Дробязі”, ад якіх трэба збаўляцца
Пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у жніўні 2013 года ва ўсіх 7 гандлёвых аб’ектах, дзе пабывалі супрацоўнікі дзяржкантролю,  выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства  пры арганізацыі гандлю. Па-ранейшаму нямала прэтэнзій па якасці тавараў, якія прадаюцца з парушэннямі санітарных норм і адсутнасцю інфармацыі для спажыўца. Не выкараняюцца выпадкі, калі ў халадзільніку ляжыць побач сырое мяса ці марожаная рыба і прадукты, гатовыя да ўжывання. Дапускаюць продаж тавараў з прайшоўшымі тэрмінамі прыгоднасці, як вось у двух прыватных магазінах Бешанковіцкага раёна. Матэрыялы маніторынгу накіраваны для рэагавання ў Бешанковіцкі райвыканкам.
Падобныя факты дапускалі ў рабоце прадаўцы магазіна “Вітамін” з Наваполацка. Тут прадавец каля двух месяцаў гандлявала харчовымі таварамі без допуску медыцынскай установы. Па выніках праверак Полацкім міжраённым камітэтам дзяржкантролю прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці (штраф ў памеры 50 базавых велічынь, або 6,5 мільёна рублёў) юрыдычная асоба, разглядаецца пытанне аб адказнасці работнікаў магазіна за парушэнне санітарных патрабаванняў.
Скаргу не разгледзелі…
Запіс у кнізе заўваг і прапаноў па законе прыраўноўваецца да пісьмовага звароту. Такая ж і працэдура разгляду запісаў. Тым не менш, як паказваюць праверкі, дапускаюцца парушэнні. У адной са службаў Віцебскага гарвыканкама не ўнеслі ў кнігу заўваг і прапаноў звесткі аб выніках разгляду скаргі. Пры паўторным наведванні службы грамадзянін, не заўважыўшы адпаведнага запісу, звярнуўся з новай скаргай, але ўжо ў Камітэт дзяржкантролю. Асоба, якая ў адказе за вядзенне кнігі, была пакарана.
У адным з ВНУ г. Віцебска не разгледзелі дзве скаргі. У кнізе запісана, што былі  растлумачаны правілы супольнага жыцця ў інтэрнатах, аднак пісьмовага адказу на скаргі грамадзяніну накіравана не было. Наогул маніторынг па тэме ўсіх ВНУ вобласці паказаў, што ў арганізацыі работы з кнігамі заўваг і прапаноў нямала парушэнняў. Напрыклад, для двух інтэрнатаў была заведзена адна кніга, хаця павінны быць дзве.
Між тым, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнні, аб якіх ішла гаворка вышэй, прадугледжана пакаранне – папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велічынь. У цэлым за 9 месяцаў 2013 года  Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці праведзена 50 праверачных мерапрыемстваў па зваротах грамадзян, па іх выніках 9 асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 6 – да дысцыплінарнай, накладзена штрафаў на суму 3,1 мільёна рублёў.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *