В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Дырэктар выдаў сабе крэдыт
У адносінах дырэктара аднаго  з таварыстваў  Оршы ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 240 (наўмысная эканамічная неплацежаздольнасць). Ён  здзяйсняў заведама нявыгадныя здзелкі (беспрацэнтныя пазыкі, крэдыты) з разліковага рахунку прадпрыемства, выдаў на сваё імя беспрацэнтныя крэдыты і не пагасіў іх.
“Льняное” галавацяпства
Па лініі мадэрнізацыі ААТ “Арэхаўскі льнозавод” было прадугледжана ўкараненне высокапрадукцыйнай лініі вытворчасці Бельгія. Увод у эксплуатацыю быў прадугледжаны ў 3-4 квартале 2012 года. Тады ж, у 2012 годзе, на аплату абсталявання было выдзелена 41,4 мільярда крэдытных рэсурсаў з ААТ “Белаграпрамбанк” (з прадугледжаных 78 мільярдаў) тэрмінам на 15 гадоў з пагашэннем роўнымі далямі праз год пасля атрымання крэдытаў. Прадугледжвалася таксама і дзяржпадтрымка за кошт сродкаў абласнога бюджэту.
Аднак у сувязі з нявыплатай  льнозаводам  працэнтаў за карыстанне крэдытнымі рэсурсамі  іх сума вырасла да 14 мільярдаў рублёў. Як вынік, у 2013 годзе крэдытаванне практычна не ажыццяўлялася, а значыць, не  было забяспечана будаўніцтва вытворчага цэха на Арэхаўскім льнозаводзе.
З такой сітуацыяй сутыкнуўся Старшыня  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь А. Якабсон у час наведвання прадпрыемства. Ён жорстка раскрытыкаваў пазіцыю кіраўніцтва ААТ “Арэхаўскі льнозавод” і мясцовых уладаў, якія зацвярджаюць бізнес-планы, загадзя ведаючы, што іх выканаць   немагчыма, бяруць крэдыты, закупляюць абсталяванне, а яго паставіць няма куды – не гатовы плошчы. Гэта, на думку Аляксандра Якабсона, элементарнае галавацяпства.
Дадзены даручэнні адпаведным службам кантраляваць сітуацыю з тым, каб у бліжэйшыя паўгода вывесці прадпрыемства на бясстратную работу.
Запозненая рэакцыя
Шэраг кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці па прапанове Камітэта дзяржкантролю прыцягнуты да адказнасці за невыкананне патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі”. Спазненне на 70 дзён месячнага тэрміну з дня апублікавання крытычнага артыкула ў раённай газеце стала нагодай да прыцягнення да адказнасці намесніка дырэктара УП ЖКГ Шумілінскага раёна. На 137 дзён спазнілася з рэагаваннем на крытыку кіраўніцтва ААТ “Бярозавы край”, не ўклаліся ў месячны тэрмін з адказам і ў КУСГП “Браслаўскі” Браслаўскага раёна. Кіраўнікі названых прадпрыемстваў па прапанове Камітэта дзяржкантролю прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
За 9 месяцаў 2013 г. па выяўленых фактах спазнення з адказам на крытыку пакарана 15 службовых асоб.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці  праводзіць адбор кандыдатаў (юнакоў) на вочную форму навучання ва УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь” па спецыяльнасці “эканамічнае права” для наступнага праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.
Дадатковая інфармацыя па тэл: 42-50-99, 42-69-20.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *