С 24 октября возможна конфискация автомобиля за вождение в пьяном виде

Закон Новости

П’янаму не месца за рулём!
З 24 кастрычніка ўступілі ў сілу дапаўненні ў Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Новыя папраўкі ў заканадаўства прадугледжваюць больш жорсткую адказнасць “п’яных вадзіцеляў”. Неабходна адзначыць, што ўвядзенне гэтых змяненняў – своечасовы і патрэбны крок. Неабходна ўсімі сродкамі спыніць п’яных за рулём, толькі ў гэтым выпадку мы будзем адчуваць сябе бяспечна на вуліцы.
Якія змены адбыліся?
Раней пакаранне па арт. 317 “Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой смерць чалавека” не залежала ад таго, быў віноўнік дарожна-транспартнага здарэння п’яны ці не. Цяпер жа арт. 317 дапоўнены дзвюма новымі часткамі:  за смерць (цяжкія цялесныя пашкоджанні) аднаго чалавека нецвярозы вадзіцель можа атрымаць да сямі гадоў пазбаўлення волі, за смерць (цяжкія цялесныя пашкоджанні) двух і больш людзей – да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Што тычыцца нецвярозых вадзіцеляў. Раней  кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап’янення каралася штрафам у памеры  4,55 млн. рублёў. Зараз штраф вырас да 13 млн. рублёў. І, зразумела, – пазбаўленне вадзіцельскіх правоў. Такія пакаранні тычацца тых, хто папаўся нецвярозым у першы раз.
Калі вадзіцеля затрымалі п’яным у другі раз на працягу каляндарнага года, то пакаранне наступнае: пазбаўленне волі да 2-х год плюс штраф да 13 млн. рублёў плюс канфіскацыя аўтамабіля, на якім было здзейснена злачынства (і няважна, каму ён належаў, акрамя выпадкаў угону).
Я. ГУЛЯЕЎ, пракурор раёна.



3 комментария по теме “С 24 октября возможна конфискация автомобиля за вождение в пьяном виде

  1. надо, чтобы поймали пьяного или лишенного прав за рулём — конфискация авто, штраф и тюрьма без вариантов лет 5 — как за умышленную подготовку убийства.

  2. А интерестно если механизатора пьяного поймают у него что, колхозный трактор конфискуют))))

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *