Заседание Витебского облисполкома прошло в режиме видеоконференции. Обсуждены вопросы борьбы с преступностью и коррупцией, рекламы и развития СМИ

Актуалии Власть

Уніклівы аналіз і  творчы падыход
Упершыню пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Зручна, эфектыўна і эканомна. Такой думкі быў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец, які адкрыў пасяджэнне.
На парадак дня пасяджэння былі вынесены тры пытанні – актуальныя, важныя для развіцця вобласці. Першае  з іх датычылася ходу выканання   дзяржаўнай праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2013-2015 гг. Заслуханы даклады начальніка  міліцыі бяспекі УУС і пракурора вобласці. У выступленнях акцэнтавана ўвага на крадзяжах, на транспартнай дысцыпліне, на выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1 па дысцыпліне і парадку на рабочых месцах і наогул у паўсядзённым жыцці, а таксама на карупцыі і фактах хабару. “Выплыў” падчас гаворкі факт серыі крадзяжоў з аўтамабіляў адным з навучэнцаў ліцэя. Юнак (а яму споўнілася 18 гадоў) павінен адказваць за свае ўчынкі, тым не менш яго ніхто не выключаў з ліцэю, і вучоба для яго – не пакаранне, а быццам заахвочванне за брудныя ўчынкі. Факт абурыў губернатара, ён даў даручэнне разабрацца з гэтым “фігурантам” больш унікліва.
Старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў выказаў неўразуменне пазіцыяй міліцэйскіх органаў, якія зачынілі мясцовы выцвярэзнік. Цана ж пытання – штат з трох работнікаў міліцыі, затое штрафаў спагнана па лініі ўстановы з пачатку года на 147 мільёнаў рублёў. Выцвярэзнік – дзейсная мера для тых, хто не ведае меры ва ўжыванні спіртных напояў. А. М. Косінец згадзіўся з думкай кіраўніка Пастаўскага раёна і даручыў “адкруціць” пытанне назад.
Губернатар падвёў рысу ў гаворцы. Нягледзячы на тое, што злачыннасць у вобласці зменшылася на трэць, спачываць на лаўрах не трэба. Важна зрабіць самы ўніклівы аналіз сітуацыі з тым, каб узгоднена і сістэмна, як кажуць, усім фронтам весці наступальную барацьбу на злачыннасць.
Другім пытаннем стаяла праблема  рэкламы на вуліцах Віцебска, у буйных гарадах вобласці і ў мястэчках. Усе ведаюць крылаты выраз: рэклама – рухаючая сіла прагрэсу. Многія арганізацыі вобласці беражліва ставяцца да рэкламы, ведаюць, наколькі важны не толькі змест яе, але і эстэтыка. Аднак далёка не ўсе. Трэба навесці з гэтым належны парадак, стварыць, калі трэба, каардынацыйны орган. Важна, каб знадворная рэклама давала салідныя адлічэнні ў абласны бюджэт.
Кіраўнікі СМІ вобласці абмяркоўвалі праблемы газетнага і тэлевізійна-радыйнага кшталту. Слова атрымлівае начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама А. І. Кліцуноў, які расказаў пра ролю СМІ ў жыцці вобласці. Адзначана, што з 24 газет 16 выйшлі на самаакупнасць. Гэты паказчык лепшы сярод абласцей краіны. Важна, каб журналісты  разумелі ўсю адказнасць за друкаванае ці вымаўленае ў эфіры слова. А абласны камітэт робіць многае, каб газеты даходзілі да чытача ў прыгожым “абліччы”.
А. І. Кліцуноў у дакладзе таксама спыніўся на ідэйна-палітычным змесце газет, на такім важным элеменце ў рабоце творчага калектыву, як крытычнасць артыкулаў і рэагаванне на крытыку з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, на пашырэнні інфармацыйнага поля газеты шляхам павелічэння яе палоснасці. Кіраўнік Лепельскага раёна папрасіў фінансавай дапамогі для мадэрнізацыі мясцовага кабельнага тэлебачання, не менш востра стаіць праблема якасці друкавання газет у поўнакаляровым фармаце для друкарняў вобласці. І тут А. М. Косінец паабяцаў спрыянне.
Выступіў перад шаноўнай аўдыторыяй міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А. В. Праляскоўскі.  Сталічны госць сказаў, што самаакупнасць газет – не самамэта. Дзяржава падтрымлівала і будзе падтрымліваць СМІ, бо яны па сутнасці – дзяржаўны заказ. Калі б газеты гналі ўсякую “чарнуху” і давалі рэкламу ўсяго, што ўздумаецца, наклад газет быў бы іншы, чым зараз. Але такога дзяржаве не трэба.
Гучала  занепакоенасць  тым, што адсутнічае свой канал для тэлэперадач, якія вяшчаюць з РТЦ “Тэлерадыёкампанія “Віцебск”. Мяркуецца з мая 2014 года праблему “распылення” тэлеперадач па многіх тэлекнопках спыніць, забяспечыўшы тэлевізіёншчыкаў  асобным каналам вяшчання.
Вынікі гаворкі падвёў А. М. Косінец.
Напрыканцы пасяджэння аблвыканкама разглядаліся перспектывы развіцця мястэчка Барань Аршанскага раёна.
Мікалай МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *