В декабре пройдёт республиканская акция «Безопасный Новый год»

Бяспека Общество

“Бяспечны Новы год!”
Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожным абыходжанні з піратэхнічнымі вырабамі. Пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў у навагоднюю ноч 2013 года было траўміравана 11 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі – мэта рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!”, якае пройдзе з 9 па 28 снежня ў тры этапы.
У Шумілінскім раёне месцамі правядзення акцыі вызначаны:
1-ы этап – з 9 па 13 снежня – прадпрыемствы і арганізацыі раёна;
2-і этап – з 16 па 20 снежня – агульнаадукацыйныя ўстановы;
3-і этап – з 25 па 28 снежня – месцы масавага прабывання людзей: рынкі г. п. Шуміліна па вул. Сіпко і вул. Вакзальная, цэнтральны універмаг – з 10.00 да 12.00.
І КРУКАЎ, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *