4 декабря в Витебске подвели итоги трудового семестра 2013 года

Актуалии Молодёжь Общество

Падвялі вынікі. Узнагародзілі лепшых
У гэтым годзе шмат гаварылася і пісалася пра студэнцкі будатрадаўскі рух. Па-першае, адзначалася 50-годдзе студэнцкіх атрадаў у Беларусі, па-другое, сёлета як ніколі актыўна вучнёўская моладзь уключылася ў студатрадаўскі рух і ўнесла важкі ўклад у гаспадарку краіны і Віцебскай вобласці.
На днях у абласным цэнтры ў канцэртнай зале “Віцебск” адбылося ўрачыстае падвя-дзенне вынікаў і закрыццё працоўнага семестра 2013 года, узнагароджанне лепшых актывістаў, арганізатараў, наймальнікаў, удзельнікаў студатрадаўскага руху. Вялікая зала ледзь змясціла прадстаўнікоў усіх раёнаў і гарадоў вобласці, у зале былі дэлегацыі практычна з усіх вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў Віцебшчыны. У форуме брала ўдзел дэлегацыя з нашага раёна, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
У Віцебскай вобласці больш за 15 тысяч чалавек з ліку навучэнскай моладзі бралі ўдзел у будаўніцтве жылля і вытворчых памяшканняў, добраўпарадкаванні тэрыторый, рабоце ў летніках і ўборцы ўраджаю, выконвалі шмат іншых работ. Так, толькі на рэканструкцыі малочнатаварных ферм у вобласці працавала больш за 150 студэнцкіх будаўнічых атрадаў, каля 130 атрадаў дзейнічалі за межамі нашай краіны: будавалі розныя аб’екты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, працавалі праваднікамі на расійскай чыгунцы, забяспечвалі работу з дзецьмі ў дзіцячым цэнтры “Арляня” і санаторыі “Беларусь”  у Краснадарскім краі і інш. Такая актыўнасць моладзі дала плённы вынік – чацвёрты год запар студэнцкі атрад Віцебскай вобласці становіцца лепшым у Беларусі.
На сцэну паднімаліся афіцыйныя прадстаўнікі аблвыканкама, абласнога штаба па каардынацыі студатрадаўскага руху, абласнога і рэспубліканскага камітэтаў ГА БРСМ, ветэраны і актывісты руху. Усе гаварылі пра важнасць студэнцкіх будаўнічых атрадаў, пра ўклад моладзі ў эканоміку краіны і вобласці, пра ролю руху ў патрыятычным выхаванні вучнёўскай моладзі, адзначалася важная роля Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў адраджэнні і арганізацыі студатрадаўскага руху.
Лепшыя арганізатары і ўдзельнікі будаўнічых атрадаў атрымалі Ганаровыя граматы аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, Падзякі старшыні аблвыканкама. Пераможцам у розных намінацыях уручаліся граматы і падзякі абласнога каардынацыйнага штаба па дзейнасці будаўнічых атрадаў, граматы і каштоўныя падарункі ад цэнтральнага і абласнога камітэтаў ГА БРСМ.
Прыемна, што быў адзначаны і ўклад прадстаўнікоў нашага раёна ў будатрадаўскі рух. За актыўную работу са студэнцкімі атрадамі ў ліку лепшых наймальнікаў студэнцкіх будаўнічых атрадаў падзякай абласнога штаба па каардынацыі студэнцкага будатрадаўскага руху была адзначана ДКУБП “Шумілінская ПМК-70”, узнагароду атрымаў кіраўнік арганізацыі А. Ю. Крыўко.
У ліку лепшых удзельнікаў вучнёўскіх атрадаў адзначаны вучань Шумілінскай СШ №2 Арцём Рысаўцаў. Арцём два месяцы адпрацаваў у ПМК-70 падсобным рабочым на будаўніцтве домікаў у вёсцы Дабея. Дарэчы, ён абраў прафесію будаўніка асэнсавана і плануе пасля заканчэння школы паступаць у адну з будаўнічых навучальных устаноў вобласці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *