Незаконная вырубка елей – штраф до 5 миллионов рублей

Закон Общество

Жыла ў лесе елачка…
Напярэдадні навагодніх святаў пачашчаюцца выпадкі незаконнай высечкі елак і іншых дрэў хвойнай пароды. Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што пра парадак нарыхтоўкі і набыцця навагодніх елак і іншых дрэў хвойнай пароды можна даведацца ў ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Нагадваем, што згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконную высечку навагодняй елкі ў лясах першай групы дзяржаўнага ляснога фонду, а таксама якія не ўваходзяць у дзяржаўны лясны фонд, уключаючы сеянцы і саджанцы – вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, зробленыя ў астатніх лясах дзяржаўнага ляснога фонду, вядуць да накладання штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічынь. Акрамя штрафу вінаватым прыйдзецца кампенсаваць урон, нанесены лясам і аб’ектам расліннага свету.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *