В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Тармазнулі бульбу
Работнікі Наваполацкага міжраённага аддзела УДФР Камітэта дзяржкантролю сумесна з УУС аблвыканкама правялі праверку транспарціроўкі бульбы свежай  пры наяўнасці адпаведных суправаджальных дакументаў. Выяўлены факты парушэнняў заканадаўства.
У раёне в. Азіна Полацкага раёна спынены аўтамабіль MAN з паўпрычэпам, у якім знаходзілася 23493 кг бульбы на суму 65,8 мільёна рублёў. Вадзіцель не меў адпаведных дакументаў на тавар. Пастанова гаспадарчага суда Віцебскай вобласці – адміністрацыйны штраф на суму 20 базавых велічынь са спагнаннем кошту тавару, які перавозіўся.
На Расоншчыне  спынілі машыну з бульбай (20,9 тоны на суму 74,7 мільёна рублёў), якую вёз прадпрымальнік з Мінскай вобласці. Падобная сітуацыя адбылася з брэсцкім прадпрымальнікам, які вёз бульбу без дакументаў. У адносінах да  СТАА (г. Брэст) і прадпрымальніка пачаты адміністрацыйныя працэсы па ч. 4 арт. 12.17 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Затрымалі цыгарэты
Затрыманы аўтамабіль, у якім жыхар г. Санкт-Пецярбург нелегальна правозіў 150 упаковак (75 тысяч пачак) цыгарэт агульным коштам 825 мільёнаў рублёў. Як было ўстаноўлена, пецярбуржац закупіў цыгарэты ў Беларусі з тым, каб рэалізаваць іх у РФ.
На цыгарэты накладзены арышт, арыштаваны і аўтамабіль, на якім тавар перавозіўся.
Хітрыкі «ўсплылі”
У адносінах ІП з г. Віцебска ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК Рэспублікі Беларусь. Прычына: прадпрымальнік наўмысна занізіў падатковую базу, унёс заведама лжывыя звесткі ў падатковыя дэкларацыі (разлікі) за  2011-2012 гг., не заплаціўшы падаткаў на суму 278,2 мільёна рублёў.

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці  праводзіцца конкурсны адбор для прыёму на службу ў органы фінансавых расследаванняў  на пасады спецыялістаў.
На службу прымаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў з вышэйшай эканамічнай ці юрыдычнай адукацыяй, здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях, а таксама па стану здароўя выконваць абавязкі, ускладзеныя на іх органамі фінансавых расследаванняў.
Па пытаннях адбору звяртацца на адрас: г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18. Кантактныя тэлефоны: 42-50-99; 42-69-20.

Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *