Неделя охраны труда пройдёт с 22 по 26 ноября

Бяспека Грамадства

Працаваць без траўмаў
Раённым выканаўчым камітэтам у рамках рэалізацыі паўнамоцтваў, прадастаўленых арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы”, на ўсіх прадпрыемствах, размешчаных на тэрыторыі Шумілінскага раёна, у перыяд з 22 па 26 лістапада будзе праведзены Тыдзень аховы працы.
Яго мэта — асвятленне палітыкі, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, у вобласці аховы працы, шырокае прыцягненне працаўнікоў да работы па выяўленню прычын вытворчага траўматызму, прывядзенне працоўных месцаў у адпаведнасць з патрабаваннямі нормаў і правілаў аховы працы.
У рамках Тыдня аховы працы прадпрыемствам будзе аказана практычная дапамога ў выяўленні прафесійнай рызыкі, арганізавана правядзенне інструктажу і інфармаванне працаўнікоў аб стане траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і прымаемых мерах па папярэджанню гібелі грамадзян.
В. БАЙДА, намеснік старшыні райвыканкама.
Надрукавана ў №89 ад 16.11.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *