Единый день информирования прошел в минувший четверг

Власть Общество

Па ўсіх сферах жыцця
Па ўсіх сферах жыцця чалавека вялася гаворка ў працоўных калектывах на адзіным дні інфармавання. Тэма актуальная напярэдадні ІV Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў Мінску 6-7 снежня 2010 года.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай правяла сустрэчу з калектывамі раённых вузлоў паштовай сувязі і электрасувязі.  Аб Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гг. расказала прысутным начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская. Святлана Данілаўна спынілася на поспехах, якіх дамаглася краіна ў цэлым, і наш раён у прыватнасці за 2006-2010 гады, адзначыла асноўныя задачы, якія стаяць перад кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь на наступную пяцігодку, адлік якой адкрывае 2011 год.
І. М. Новікава запрасіла прысутных на шчырую і зацікаўленую гаворку. Былі пытанні да членаў групы: пыталіся пра добраўпарадкаванне калгаснага рынка, лёс фізкультурна-аздараўленчага комплексу, гучалі пытанні наконт гасцініцы ў Шуміліне,  па іншых праблемах камунальнага характару.
У заключэнні І. М. Новікава акрэсліла асноўны блок праблемных пытанняў па Шумілінскім раёне, якія патрабуюць вырашэння на  бліжэйшую перспектыву.
Перад калектывам Обальскага керамічнага завода па азначанай тэме выступіў член рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы, галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка А. І. Лемяшонак. Анатоль Іванавіч спыніўся на характарыстыцы палітычнай сітуацыі ў краіне, падзяліўся думкамі аб узаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй, як старшыня ГА “Беларускі саюз журналістаў” расказаў аб рабоце творчага аб’яднання па рэалізацыі ў краіне свабоды слова і друку.
Падчас сустрэчы прысутныя задавалі А. І. Лемяшонку пытанні, на якія шаноўны госць адказваў шчыра, адкрыта і па-дзяржаўнаму  заклапочана.
У гэты дзень сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкімі  групамі прайшлі і ў іншых калектывах раёна.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №91 ад 23.11.2010 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *