1 декабря – Всемирный день борьбы со спидом

Безопасность Здоровье Общество

Дапаможа свядомасць і інфармаванасць
Сусветная кампанія супраць СНІДу скіравана на ўзмацненне ўсіх мерапрыемстваў па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу, якія праводзяцца праз дзяржаўныя і нацыянальныя праграмы рознымі арганізацыямі і асобнымі людзьмі. Упершыню Сусветны дзень барацьбы са СНІДам быў праведзены ў 1988 годзе пад дэвізам “Аб’яднанне сусветных намаганняў”. Імкнуцца да ўсеагульнай інфармаванасці пра смяротнанебяспечны вірус пачалі пасля правядзення саміту  міністраў аховы здароўя краін свету.
2010 год завяршае кампанію пад дэвізам “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанні”, якая вядзецца на працягу апошніх пяці год. Мэта кампаніі – напомніць людзям, што ўвага да свайго здароўя і свядомая пазіцыя ў адносінах да праблемы ВІЧ/СНІДу можа абараніць ад невылечнай інфекцыі.
Кожны можа ўнесці свой уклад у папярэджанне распаўсюджання ВІЧ. Для гэтага зусім не абавязкова быць вядучым вучоным, які распрацоўвае лекі ад СНІДу. Абараніць самаго сябе і іншых ад заражэння ВІЧ можа кожны правільнымі паводзінамі (выключэнне абыякавых палавых сувязей, устрыманне да ўступлення ў шлюб, прымяненне прэзерватываў, неўжыванне наркотыкаў, захаванне патрабаванняў да асабістай гігіены).
Трэба чэсна і адкрыта размаўляць з сябрамі, з блізкімі пра наступствы неабароненых палавых адносінаў, пра зло, якое нясуць ужыванне наркотыкаў і алкаголю, не саромецца адмовіць пазычыць свае нажніцы, пінцэт ці іншыя рэчы асабістай гігіены, не саромецца паказацца “нямодным”, звычайным чалавекам, які беражэ сваё здароўе – гэта будзе вельмі значным укладам у прафілактыку ВІЧ/СНІДу.
У нашым раёне праблеме прафілактыкі ВІЧ/СНІДу ўдзяляецца значная ўвага. Сотні мерапрыемстваў праводзяцца на працягу года ў школах, клубах, бібліятэках, медыцынскіх установах.  Да актыўнай прапаганды здаровага ладу жыцця даўно падключылася моладзь: падрыхтаваць сустрэчу, канцэрт, дыскатэку, дзе можна ў цікавай форме закрануць праблему распаўсюджання ВІЧ-інфекцыі, пагаварыць на роўных з аднагодкамі, для многіх хлопцаў і дзяўчат стала важнай справай.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *