Выбираем профессию: милиционер

Молодёжь Образование Общество

Дзе вучаць на міліцыянера?
Многія вучні старэйшых класаў яшчэ не выбралі прафесію. Некаторыя з іх тэлефануюць у РАУС, каб даведацца, дзе можна вывучыцца на міліцыянера.
У Беларусі ёсць дзве навучальныя ўстановы: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі вышэйшы каледж, дзе рыхтуюць высокакваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў.
Акадэмія МУС рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па наступных спецыяльнасцях: правазнаўства (спецыялізацыя “аператыўна-вышуковая дзейнасць”, “адміністрацыйна-прававая дзейнасць”, “судова-пракурорска-следчая дзейнасць”); эканамічнае права (спецыялізацыя “аператыўна-вышуковая дзейнасць”); судовая экспертыза.
На дзённую форму навучання могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці правазнаўства (спецыялізацыя “адміністрацыйна-прававая дзейнасць”, “аператыўна-вышуковая дзейнасць”), а таксама спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасці праваахоўная дзейнасць (спецыялізацыя “аператыўна-вышуковая дзейнасць”, “ахова грамадскага парадку і прафілактыка правапарушэнняў”).
Прэтэндэнтам вучыцца ў названых установах на год паступлення павінна быць не менш 17 і не больш 25 гадоў.
Прафесійны адбор абітурыентаў праводзіць РАУС. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэл. 4-17-62 або па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, каб. № 11.
Ю. Арлоў, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *