Поможем ребёнку!

Актуалии Общество

Пераможам немач разам
Год таму майму адзінаму сыну паставілі страшны дыягназ – мукапалісахарыдоз. Для мяне гэта быў шок. Я не ведала, куды бегчы, у каго прасіць дапамогі. Праз інтэрнет я знайшла бацькоў, чые дзеці маюць такі ж дыягназ. Нам усім вельмі цяжка, але мы стараемся трымацца разам. 16 лістапада 2010 года ў нас у Беларусі было зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская арганізацыя хворых мукапалісахарыдозам і іншымі рэдкім генетычнымі захворваннямі”. Нашы мэты і задачы – аб’яднанне і каардынацыя намаганняў сваіх членаў для садзейнічання лячэнню і сацыяльнай рэабілітацыі хворых, прыцягненне ўвагі грамадскасці.
Вельмі просім усіх пацыентаў і бацькоў дзяцей хворых на мукапалісахарыдоз і іншыя рэдкія генетычныя захворванні звяртацца да старшыні арганізацыі Маціевіч Тамары Мікалаеўны (212038 г. Магілёў, вул. Маўчанскага, д. 16, кв. 132. Тэл. 8(0222)467157, 7484128 МТС, 1257498 Vel. Можна звяртацца і да прадстаўніка па Віцебскай вобласці Лявонавай Рыты Мікалаеўны (8(0216)269464, 5938316 МТС.
Мы будзем рады кожнаму, хто адгукнецца на наш зварот.
З павагай Р. М. ЛЯВОНАВА.
Надрукавана ў №101 ад 28.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *