Есть такая профессия – Родину защищать

Молодёжь Образование

Стань афіцэрам
Ваенная Акадэмія Рэспублікі Беларусь створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 192 ад 17 мая 1995 года на аснове двух вучылішчаў – Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага. Шэсць факультэтаў установы — агульнавайсковай сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войск — рыхтуюць спецыялістаў па 19-ці спецыяльнасцях, 6 накірунках і 31 спецыялізацыі.
Афіцэрам можна стаць і пасля заканчэння ваенных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага вышэйшага дзяржаўнага авіяцыйнага каледжа.
Адчынены дзверы для нашых выпускнікоў і ў вышэйшыя ваенныя ўстановы адукацыі Расійскай Федэрацыі.
Для паступлення неабходна да 1 красавіка падаць дакументы ў раённы ваенны камісарыят, дзе будзе праводзіцца папярэдні прафесійны адбор (да 10 красавіка) па стану здароўя, фізічнай падрыхтоўцы, індывідуальна-псіхалагічных якасцях. Выпускнікі здаюць цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай (рускай) мове і матэматыцы, для ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў — па фізіцы, для ваенна-гуманітарнага профілю — па гісторыі Беларусі.
Падрабязную інфармацыю пра паступленні ў вышэйшыя ваенныя ўстановы адукацыі можна атрымаць у раённым ваенным камісарыяце.
А. ЧАРНЯЎСКІ, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята.
Надрукавана ў №1 ад 5.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *