Первый год новой пятилетки: основные ориентиры социально-экономического развития страны в 2011 году – тема единого дня информирования

Общество Экономика

Першы год  новай пяцігодкі
Першы год новай пяцігодкі: асноўныя арыенціры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2011 годзе. Гэта тэма адзінага дня інфармавання, які прайшоў учора па ўсёй краіне. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выступілі ўчора па азначанай тэме ў некаторых арганізацыях раёна.
З дакладам перад калектывам раёна электрасетак выступіла намеснік кіраўніка інфармацыйна-прапагандысцкай групы №1, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава.
Новы фінансавы план краіны абапіраецца на “трох кітоў”: павышэнне зарплат і даходаў насельніцтва, зніжэнне падаткаў, укараненне новых тэхналогій.
У 2011 годзе застанецца нязменна высокай сацыяльная накіраванасць бюджэту краіны.
Беларусь па праву можа ганарыцца высокім узроўнем занятасці свайго насельніцтва. Так, колькасць занятага ў рэспубліцы насельніцтва павялічылася з 4403 тысяч чалавек у 2006 годзе да 4649 тысяч у 2010-м. Узровень беспрацоўя скараціўся з 1,5% на пачатак 2006 года да 0,7% на 1 снежня 2010 года.
У 2011 годзе ў Беларусі будзе створана і мадэрнізавана 160 тысяч новых рабочых месцаў.
Рост галоўнага макраэканамічнага паказчыка – валавога ўнутранага прадукту – прагназуецца на ўзроўні 109- 110%.
Аб’ёмы вытворчасці павялічацца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, у тым ліку ў прамысловасці – на 9-9,5%, у сельскай гаспадарцы – на 7-8%.
Асаблівая ўвага надаецца якасным параметрам работы. Важным арыенцірам стане паказчык рэнтабельнасці продажу, які ў прамысловасці павінен складаць 8-9%. У сельскай гаспадарцы – 6-8%.
Важнейшы фактар забеспячэння эканамічнага росту ў 2011 годзе – далейшае ажыццяўленне палітыкі зберажэння рэсурсаў. Энергаёмкасць валавога ўнутранага прадукту павінна быць зніжана на 6-7%.
Выхад на мэтавыя прагнозныя паказчыкі прадугледжвае рэалізацыю мер па павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, змяненне яе абрысаў шляхам стварэння новых галін эканомікі, заснаваных на ведах, інфармацыйных тэхналогіях, інвестыцыйных праектах, выкарыстанні мясцовых рэсурсаў.
Падрыхтавала
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *