Новая акция ГАИ – «Руководитель, покажи пример в соблюдении ПДД»

Бяспека Грамадства Закон

Кіраўнік, пакажы прыклад
У гэтым годзе Упраўленнем унутраных спраў і дзяржаўтаінспекцыяй аб’яўлена праграма “Узаемаразуменне”, мэта якой – фарміраванне паважлівых адносінаў пешаходаў і вадзіцеляў. У рамках гэтай праграмы супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі з 24 студзеня праводзяць дэкаду “Кіраўнік, пакажы прыклад у захаванні Правілаў дарожнага руху”.
У час дэкады на дарогах раёна ў абавязковым парадку будуць правярацца спраўнасць транспартных сродкаў, на якіх ездзяць кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Хочацца, каб начальнікі і дырэктары прадпрыемстваў з разуменнем аднесліся да такой акцыі, паказалі прыклад у захаванні Правілаў дарожнага руху не толькі сваім падначаленым, але і іншым жыхарам раёна.
Асаблівая ўвага будзе ўдзяляецца наступным момантам: пропуск вадзіцелямі людзей на пешаходных пераходах, выкарыстоў-ванне рамянёў бяспекі, гутарка ў час руху па мабільных тэлефонах. У правя-дзенні дэкады задзейнічана не толькі дарожна-патрульная служба, але і дружыннікі, іншыя службы аддзела ўнутраных спраў.
Просьба да кіраўнікоў усіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна быць вельмі ўважлівымі і ветлівымі. Дарэчы, вынікі акцыі будуць абмяркоўвацца на камісіі па бяспецы дарожнага руху.
У. КЛІМЕНКА, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *