Если посетителю нет 18-ти, владельцу ночного клуба – штраф до 1,5 миллиона рублей.

Закон Общество

У начны клуб? А 18 вам ёсць?
З 12 студзеня ўступілі ў сілу новыя змяненні ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, Кодэкс дапоўнены артыкулам 17.12 наступнага зместу: за допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя (начныя) клубы асоб, якія не дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, за выключэннем тых выпадкаў, калі гэта дазволена актамі заканадаўства, будзе спаганяцца штраф з індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асобы ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
З новым патрабаваннем заканадаўства супрацоўнікі міліцыі азнаёмілі загадчыкаў сельскіх клубаў. І бацькі падлеткаў таксама павінны ведаць: пасля 22.00 дзеці павінны знаходзіцца дома, а не наведваць “Караван” ці “Блюз”.
А. СЕЛЯЗНЁВА, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *