В Витебской области 15 человек погибли на железной дороге в 2010 году

Бяспека Общество

15 чалавек загінулі на чыгунцы
За мінулы год на чыгунцы ў Віцебскай вобласці атрымалі траўмы 27 чалавек (23 з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення), 15 чалавек ад атрыманых траўм памерлі. У 2009 годзе атрымалі траўмы на чыгунцы 26 чалавек.
Асноўная прычына трагічных здарэнняў – парушэнне правілаў паводзін на чыгунцы. Найбольш распаўсюджанае парушэнне – пераход чыгуначных пуцей ва неўстаноўленых месцах. Звычайна гэтыя правапарушэнні грамадзяне здзяйсняюць, знаходзячыся ў нецвярозым стане.
За парушэнне правілаў паводзін на чыгунцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да дзвюх базавых велічынь. За мінулы год толькі па станцыі Віцебск за пераход чыгуначных пуцей ва неўстаноўленых месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута звыш 400 чалавек, сума штрафаў склала 2,5 мільёна рублёў.
Д. САШЧЭКА, следчы Беларускай транспартнай пракуратуры.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *