Итоги 2010 года: жилищное строительство

Актуалии Общество Экономика

Жыллёвае будаўніцтва ў 2010 годзе

У шумілінскім раёне
У 2010 годзе ў Шумілінскім раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 14,6 мільярда рублёў інвестыцый, што ў супастаўных цэнах на 0,8% менш, чым за 2009 год.
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці (уключаючы індывідуальных забудоўшчыкаў) пабудавана 143 кватэры агульнай плошчай 9900 квадратных метраў, што адпавядае гадавому заданню. У параўнанні з 2009 годам увядзенне ў дзеянне жылля павялічылася на 1451 квадратны метр, або на 17,1%.
Асноўнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва з’яўляюцца крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за кошт крэдытаў банкаў у 2010 годзе было пабудавана 7247 квадратных метраў (73,2% ад агульнага ўводу), уласных сродкаў насельніцтва – 2593 квадратныя метры (26,2%).
У сельскіх населеных пунктах у 2010 годзе ўведзена ў дзеянне 5307 квадратных метраў, што на 31% больш, чым у 2009 годзе.
Аддзел статыстыкі Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *