В Шумилино прошёл семинар идеологов района

Власть Общество

Па розных сферах нашага жыцця
Адбыўся семінар ідэалагічных работнікаў раёна. Яго адкрыў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч нагадаў удзельнікам форуму пра тое, чым быў знамянальны 2010 год, адзначыў, што наперадзе чакаюць раён яшчэ больш адказныя і маштабныя задачы.
Аб праграмных дакументах Чацвёртага Усебеларускага народнага сходу расказаў удзельнікам семінара галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. У. Мазанкоў. Намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме Л. А. Грузневіч спынілася на рэалізацыі  Дэкрэта  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. На ўліку ў раёне 126 абавязаных — тых, хто па рашэнні суда кампенсуе выдаткі дзяржавы на ўтрыманне адабраных у іх дзяцей. Трэба наладзіць пастаянны кантроль за работай гэтага кантынгенту, не ліберальнічаць з імі, аб кожнай іх “вольнасці” паведамляць у міліцыю, у сацыяльныя службы.
Нямала карыснай інфармацыі па рабоце са зваротамі грамадзян данесла прысутным намеснік кіраўніка спраў райвыканкама Л. І. Казаравец. Любоў Іванаўна спыніла ўвагу на аб’ектыўнасці, паўнаце і своечасовасці адказаў тым, хто звярнуўся са скаргай або просьбай.
Перад ідэалагічнымі работнікамі выступілі кіраўнікі самых, бадай, уплывовых і буйных грамадскіх арганізацый раёна —  Фонду міру (В. А. Паршыкава), таварыства Чырвонага Крыжа (В. М. Чыжыкава) і ветэранскай арганізацыі (К. Ф. Палоўнікава). Кожная з выступаючых гаварылі аб напрацоўках па сваіх напрамках работы.
Аб рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама і ходзе падпіскі на перыядычныя выданні расказалі ўдзельнікам семінара галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т. В. Карлік і А. У. Мазанкоў, а начальнік названага аддзела С. Д. Вярцінская звярнулася да намеснікаў кіраўнікоў па ідэалогіі з тым, каб актывізавалі сваю работу, планавалі яе і дамагаліся высокай эфектыўнасці.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *