Журналистов начинает готовить Витебский государственный университет

Молодёжь Новости Образование

Журналістаў  рыхтуюць у  Віцебску
З 2011 года ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава пачынаецца набор на новую спецыяльнасць – “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”. Выпускнікі гэтай спецыяльнасці змогуць працаваць на пасадзе журналіста або выкладчыка.
У пераліку ўступных экзаменаў на спецыяльнасць – беларуская мова (ЦТ), гісторыя Беларусі (ЦТ),  творчасць. Апошні экзамен – творчая праца. Яна выконваецца абітурыентамі ва ўніверсітэце. Дапамогу ў падрыхтоўцы да гэтага экзамену аказваюць у Вочна-завочнай школе “Беларуская філалогія” (ВЗШ), якая створана ва ўніверсітэце спецыяльна з гэтай мэтай для вучняў 9-11 класаў.
Падрабязней –  на сайце www.fbfk.vsu.by.
Каб паступіць на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”, трэба ў красавіку прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. Рэгістрацыя школьнікаў на гутарку пройдзе у сакавіку 2011 г. ва ўніверсітэце. У абітурыентаў, якія не зарэгіструюцца і, значыць, не пройдуць прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, проста не прымуць дакументаў ў ліпені 2011 года.
З 2011 года будзе таксама ажыццяўляцца набор на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Практычная псіхалогія”. Гэтая спецыяльнасць, як і папярэдняя, спалучае дзве кваліфікацыі і дазваляе працаваць у адной школе настаўнікам і псіхолагам адначасова. Універсітэт  ужо аб’явіў дадатковы набор у ВЗШ з 1 лютага.

Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *