В Комитете госконтроля

Актуалии Вестник Комитета госконтроля

“Прайшліся”  па гандлі
За 2010 год супрацоўнікамі Камітэта праверана 250 гандлёвых аб’ектаў, у пераважнай большасці з іх  не захоўваліся патрабаванні да якасці рэалізуемых тавараў, у кожным другім не вытрымліваліся санітарныя нормы і правілы, у многіх не была пададзена пакупніку неабходная і аб’ектыўная інфармацыя.
Раённая газета ў канцы 2010 года змясціла па фактах праверкі Камітэтам дзяржкантролю сямі гандлёвых кропак Шумілінскага райспажыўтаварыства артыкул пад загалоўкам “А прадукты — пратэрмінаваныя”. Таму паўтарацца не будзем, азначым толькі некалькі фактаў па захоўванні агародніннай прадукцыі, пра што не гаварылася ў азначанай публікацыі. На момант праверак памяшканне-сховішча для агародніны было сырое, на сценах — шэрань. Між тым тут ляжала на захоўванні 20 тон капусты і столькі ж — сталовых буракоў, прычым частка качаноў былі падгнілымі, некаторыя буракі прараслі свежымі парасткамі. Для водпуску агародніны выкарыстоўваліся вагі падлогавыя, паржавелыя з пратэрмінаваннем у праверцы. У памяшканні сховішча, што па вуліцы Ленінскай у Шуміліне, захоўвалася 23 тоны капусты, 11 тон цыбулі і 1,8 тоны морквы пры тэмпературы каля 10 градусаў цяпла, тады як па норме трэба ад 0 да 1 градуса цяпла. У выніку частка морквы была праросшай, капуста пакрылася цёмнымі плямамі і гніллю. Цыбуля захоўвалася непасрэдна на бетоннай падлозе без паддонаў ці падтаварнікаў.
Па выніках праверак сямі магазінаў Полацкага райспажыўтаварыства. У адным з магазінаў гандлёвая зала была загрувашчана тарай у той час, калі пуставалі складскія памяшканні, у другім прадаўцы працавалі без допуску, у кожным з правераных гандлёвых аб’ектаў выяўлены тавары з прайшоўшым ад 3 да 646 дзён тэрмінам прыгоднасці. Асабліва гэта тычылася курыных паўфабрыкатаў, мясных паўфабрыкатаў і вырабаў 13 найменняў. Аналагічныя парушэнні дапускаліся ў магазінах ААТ “Віцебскія прадукты”.
Па выніках праверак у сферы гандлю і бытавога абслугоўвання за 2010 год прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 652 правапарушальнікі з накладаннем штрафаў на суму 81,5 мільёна рублёў, з суб’ектаў гаспадарання спагнана  74,8 мільёна рублёў,  дысцыплінарныя спагнанні атрымалі 422 чалавекі, у тым ліку 20 чалавек вызвалена ад займаемых пасад.
Маёмасць павінна “працаваць”
У мінулым годзе праведзена маштабная праверка выканання рай(гар)выканкамамі мерапрыемстваў з тым, каб дзяржаўная маёмасць не пуставала, а давала аддачу. Праверкай быў ахоплены цэлы рад раёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і Шумілінскі. Адзначана, што ў Шумілінскім раёне 23,7 тыс. кв. метраў дзяржаўнай маёмасці, або 6,3%, выкарыстоўваюцца неэфектыўна.
Вінаватыя ў марнатраўстве пакараны. Адноўлена на бухгалтарскі ўлік (даацэнена) аб’ектаў камунальнай уласнасці на агульную суму 35,4 мільярда рублёў.
Падрыхтаваў да друку  Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №6 ад 25.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *