Святочныя перамогі

Спорт

Не былі расчараваны тыя, хто святочным днём завітаў на стадыён. Балельшчыкі, якіх сабралася як ніколі шмат,  маглі паназіраць за футбольным матчам, за спаборніцтвамі па пляжным валейболе і гіравым спорце.
Таварыскі матч па футболе паміж ФК “Шуміліна” і камандай з “Лаўжанскага”. Сустрэча пачалася з атак шумілінцаў, неўзабаве і лік змаглі адкрыць. Праўда, на гэтым гульня ФК “Шуміліна” закончылася, а вось лаўжанскія футбалісты паказалі, як трэба гуляць. 2:4 — чарговае паражэнне ФК “Шуміліна”.
Турніры па пляжным валейболе заўсёды праходзяць у бескампраміснай барацьбе. У жаночым турніры перамогу святкавалі Рыта Бяззубенка і Наталля Галай, а сярод мужчынскіх пар першае месца ў неаднаразовых пераможцаў Андрэя Салаўёва — Вячаслава Іванова, якія ў фінальнай сустрэчы абыгралі Аляксандра Купрыянава — Дзмітрыя Суханава.
А самым моцным у Дзень Незалежнасці стаў Георгій Зелянкоў з райгазу, які выйграў спаборніцтвы па гіравому спорту.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *