В Шумилино ВИЧ – под контролем (читать и слушать)

Здоровье

Перш чым браць шлюб, прайдзіце тэсціраванне на ВІЧ

25 красавіка намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў правёў раённы міжведамасны каардынацыйны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам.

А. М. Зайцаў:

[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2015/04/vich.mp3[/podcast]

Плануецца правесці семінар з работнікамі загсу па правядзенні інфармацыйнай работы і неабходнасці сумеснага тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю сярод пар, якія бяруць шлюб і плануюць нараджаць дзяцей.

Таксама будзе праведзены семінар для педагогаў па ўкараненні праграм “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі на аснове жыццёвых навыкаў” з дэманстрацыяй найбольш паспяховага вопыту. Таксама сёлета ў школах будзе арганізавана і праведзена работа валанцёрскіх маладзёжных атрадаў, якія працуюць па праграме “роўны навучае роўнага”.

Вялікая работа ў гэтым накірунку вядзецца аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пра што расказаў начальнік аддзела А. Ф. Мацвяйчук.

За мінулы год установамі культуры раёна было праведзена 85 мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Пра работу, якая вядзецца па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод жыхароў Светласельскага сельсавета расказаў старшыня сельсавета В. В. Шчарбакоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *